DSCN4361

На мінулым тыдні ўдзельнікі аглядавай камісіі Капцэвіцкага сельвыканкама надалі ўвагу адзінокім і адзінокапражываючым грамадзянам.

Наведалі сядзібы па вуліцах Савецкай, Чыгуначнай, Новай, Юбілейнай у Капцэвічах.

Пры абледаванні аднаго з домаўладанняў адзінокага пенсіянера К. было бачна, што гаспадар курыць у доме. І гэта пры тым, што асноўная прычына пажараў і гібелі людзей на іх – гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Тое вядома кожнаму, але правілы бяспекі захоўваюць нямногія.

Яшчэ ў двух домаўладаннях адзінокапражываючых грамадзян у пажарных апавяшчальніках адсутнічалі элементы сілкавання.

Валянціна ЯХНО.

Фота РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о