1

Як расказаў начальнік РАНС Ігар Хацяновіч, за тры месяцы бягучага года на тэрыторыі раёна зарэгістраваны чатыры пажары і гібель аднаго чалавека. За такі ж час летась адбылося восем пажараў і таксама адзін чалавек загінуў.

2 красавіка ў Навасёлках выратавальнікам удалося ліквідаваць узгаранне ў прыватнай лазні. У якасці прычыны пажару разглядаецца парушэнне правілаў устройства печы па віне гаспадара, якому пагражае штраф.

Як адзначаюць у РАНС, з усталяваннем сухога надвор’я пачасціліся выпадкі выпальвання сухой расліннасці. Так, толькі на мінулым тыдні пажарныя падраздзяленні вымушаны былі тройчы выязджаць на ліквідацыю такіх ачагоў узгарання травы: у пойме Прыпяці, каля парома і паблізу Бяланавічаў Жыхарам варта задумацца пра штрафы за такія “свавольствы”, якія дасягаюць 40 базавых велічыняў.

У. ЕСІПАЎ.

Фота А. ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о