Днямі ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе “Хімік”, што ў Светлагорску, было арганізавана адкрытае першынство па таэквандо, прысвечанае 48-годдзю стварэння спартыўнай школы. Спаборніцтвы праходзілі сярод малодшых кадэтаў ва ўзростах 7-8, 8-9 і 10-11 гадоў.

Навучэнцы ДЮСШ заваявалі медалі  па таэквандо ў Светлагорску

Каманда з Петрыкава ўдзельнічала ў спаборніцтвах разам са спартсменамі з Мінска, Брэста, Гомеля і Гродна. Другое месца сярод ўдзельнікаў 2008 года нараджэння заняў Андрэй Корбут. Другая прыступка п’едэстала скарылася і Дар’і Сенька, 2011 года нараджэння. Трэція месцы дасталіся Юліі Казловіч і Маргарыце Адамоўскай 2007 і 2011 гадоў нараджэння адпаведна.
Віншуем з узнагародай!

Міхаіл СЫЦЬКО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о