Завяршыўся другі этап акцыі «У цэнтры ўвагі дзеці!». На працягу двух тыдняў супрацоўнікі РАНС наведвалі школы і дзіцячыя садкі, дзе праводзілі ўрокі бяспекі, тэматычныя заняткі, выступалі на школьных лінейках і адпрацоўвалі планы эвакуацыі.

З дзецьмі праводзілі віктарыны і конкурсы. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, паўтаралі нумары тэлефонаў экстранных службаў, вучыліся выклікаць выратавальнікаў у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Даведаліся пра мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач!» і пра інфармацыйную кампанію «Ганарымся, што навучылі».

Вучням рэкамендавалі ўсталяваць дадатак у сябе на мабільным тэлефоне, а на сайце МНС праверыць свае веды праз тэсты. За актыўны ўдзел у акцыі школьнікі ўзнагароджаны прызамі ад МНС.

Так, напрыклад, у петрыкаўскіх яслях-садзе № 7 сустрэча адбылася ў цэнтры бяспекі, створаным на базе гэтай дашкольнай установы. Выхаванцы з радасцю адказвалі на пытанні і атрымлівалі новыя веды, гулялі, некаторыя паспрабавалі вырашаць сітуацыі, у якіх ім даводзіцца тэлефанаваць па нумарах экстранных службаў.

Аналагічная сустрэча адбылася ў СШ №1. На гэты раз школьнікі паўтарылі раней атрыманыя веды, абыгралі розныя сітуацыі і магчымыя ў іх дзеянні, адгадвалі віктарыну «Школа бяспекі», а затым атрымалі навучальныя буклеты.

Пры правядзенні занятку ў Чалюшчавіцкай сярэдняй школе вучні былі падзелены на дзве групы, кожнай  прапанаваліся сітуацыйныя задачы, дзе яны павінны былі паказаць свае веды. Такая форма натхніла дзяцей на калектыўную працу, што дазволіла навучыць іх правілам бяспекі за кароткі час.

З навучэнцамі Муляраўскага дзіцячага сада – пачатковай школы сустрэча прайшла ў нязвыклым фармаце нават для настаўнікаў і праводзілася яна ў два этапы. Спачатку была праведзена праверка гатоўнасці настаўнікаў да неспадзяваных акалічнасцяў – у час правядзення заняткаў нечакана прагучаў трывожны сігнал, які абавязвае выкладчыкаў праводзіць эвакуацыю дзяцей з будынка. Калі пачалася эвакуацыя, супрацоўнікі РАНС паспрабавалі адцягнуць адно дзіця, каб яно не паспела выйсці са сваім класам, але гэтую спробу перапыніў настаўнік. У час такой праверкі ўсе выкладчыкі паказалі сваю падрыхтаванасць да неспадзяваных сітуацый.

На другім жа этапе з дзецьмі абмеркавалі правілы бяспечных паводзін, разыгралі сітуацыі, правялі тэматычную віктарыну. На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці задавалі пытанні і прыводзілі прыклады знаёмых ім  надзвычайных сітуацый, якія здарыліся з іх знаёмымі, сябрамі і сваякамі.

Копия DSCN0110 Копия DSCN0103 Копия 6 Копия DSCN0114

Мікіта Міронаў, Валянціна ЯХНО, РАНС.

Фота РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о