img_1818

У апошнія дні снежня ў аддзяленні дзённага знаходжання для  інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва традыцыйна прайшла  навагодняя ёлка для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

У гасцях былі таксама дзеці са шматдзетных сем’яў. Дзед Мароз і Снягурка пацешылі ўдзельнікаў свята мноствам вясёлых конкурсаў, а сімвал Новага года – Пеўнік, ролю якога выконваў Мікіта Шэвель, пазнаёміў прысутных з навагоднімі традыцыямі розных краін.

Сюрпрызам стаў салодкі падарунак ад калектыву Петрыкаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Ласункі прыйшліся даспадобы ўсім удзельнікам навагодняга прадстаўлення.  Хочацца падзякаваць кіраўніку інспекцыі Віктару Галеню – з салодкімі падарункамі наша ёлка стала яшчэ весялей.

Вялікі дзякуй усім спонсарам, удзельнікам і арганізатарам свята! Такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць, робяць нас крышачку дабрэйшымі і дазваляюць падзяліцца цеплынёй сваёй душы.

Вольга Траяноўская,

загадчыца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о