Выкараненне зла тэрарызму
Беларусь далучылася да групы дзяржаў і аб’яднанняў, якія маюць намер садзейнічаць абароне правоў ахвяр тэрарызму. З ініцыятывай аб далучэнні Беларусі да гэтай групы выступіў міністр замежных спраў Ула-дзімір Макей у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку на брыфінгу аб выніках праведзенай у верасні ў Мінску міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню “Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій”. Мэта групы -– садзейнічанне абароне правоў ахвяр тэрарызму, асабліва жанчын і дзяцей. Яна таксама будзе дабівацца збалансаванага ажыццяўлення адпаведных рэзалюцый Генеральнай Асамблеі і Савета Бяспекі ААН. Цяпер у складзе групы 33 дзяржавы і аб’яднанні. Як падкрэслілі ў МЗС, далучэнне Беларусі да гэтай групы зноў дэманструе прынцыповую пазіцыю краіны “аб неабходнасці выкаранення зла тэрарызму, а таксама пацвярджае яе прыхільнасць неабходнасці абароны і рэабілітацыі пацярпелых ад тэрарызму асоб”.

Сакрэты навагодніх упрыгажэнняў
Навагодні выставачны праект “Музей ёлачных цацак” адкрыўся 6 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. На выставе экспануюцца навагоднія цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі. Сярод іх ёсць і рарытэтныя экспанаты. У “Музеі ёлачных цацак” кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы -– вярнуцца ў дзя-цінства. Экспазіцыя пабудавана па прынцыпе магічнага лабірынта, у якім прадстаўлена гісторыя вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. Акрамя таго, самыя маленькія госці змогуць паглядзець інтэрактыўны мініяцюрны калядны гарадок. Выстава – частка збору буйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Штогод “Музей ёлачных цацак” абнаўляе свае фонды. Трэці год запар праект праходзіць сумесна з фабрыкай ёлачных цацак “ГРАЙ”. Наведвальнікі музея змогуць даведацца пра ўсе сакрэты вытворчасці навагодніх упрыгажэнняў на адзінай у Беларусі фабрыцы ёлачных цацак, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства прайсці майстар-класы па вырабе ёлачных цацак. Выстаўка будзе працаваць па 20 студзеня.

Геаграфія экспартных паставак – 69 краін
Прадпрыемствы “Беллеспаперапрама” ў студзені-кастрычніку паставілі на знешнія рынкі больш як 68,4 % вырабленай прадукцыі. Аб’ёмы фактычных паставак па асноўных валаўтваральных групах тавараў за студзень-кастрычнік павялічаны ў сярэднім на 6-9 %. У грашовым выражэнні экспарт у цэлым па канцэрне за студзень-кастрычнік вырас у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 3,2 % і склаў амаль 478,9 млн долараў”, – адзначылі ў прэс-службе. Геаграфія экспартных паставак ахапіла 69 краін. У ліку найбольш вялікіх рынкаў збыту прадпрыемстваў “Беллеспаперапрама” – Расія, Польшча, Украіна, Кітай, Літва, Казахстан.

Галіна КАЗАК.
Па матэрыялах БелТА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о