Транзіт з падаткам
Прэзідэн Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №9 “Аб падаткаабкладанні”.
У мэтах фарміравання крыніцы грашовых сродкаў для ліквідацыі магчымых экалагічных наступстваў у выпадку аварыі на магістральным нафтаправодзе або іншых непрадбачаных сітуацый, звязаных з перамяшчэннем нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі, для арганізацый, якія ажыццяўляюць транспарціроўку нафты і нафтапрадуктаў, устаноўлена стаўка падатку на прыбытак у памеры 50% .
Акрамя таго, аб’ектам падаткаабкладання экалагічным падаткам прызнана транзітная транспарціроўка па тэрыторыі Беларусі нафты і нафтапрадуктаў магістральнымі трубаправодамі.

Беларуска-кітайскаму супрацоўніцтву быць
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом КНР у Беларусі Цуй Цімінам.
Суразмоўцы дэталёва абмеркавалі планы двухбаковага ўзаемадзеяння на 2020 год.
Намеснік міністра адзначыў зацікаўленасць Беларусі ў актыўным удзеле ў супрацоўніцтве Кітая з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў фармаце “17+1 “.
Пасол Кітая ацаніў як выдатныя вынікі Года адукацыі Беларусі ў Кітаі, так і адзначыў высокі патэнцыял у галіне навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння.
Бакі пацвердзілі намер і ў далейшым развіваць і ўмацоўваць рознабаковыя сувязі.

Залаты запас — гарант даверу дзяржаве
Залаты запас Беларусі за мінулы год вырас на 1 тону (на 1 студзеня 2019 года гэты паказчык складаў 41,2 тоны).
Наяўнасць залатога запасу падтрымлівае давер да здольнасці Нацбанка і ўрада выконваць свае фінансавыя абавязкі і праводзіць манетарную палітыку. Таксама каштоўныя металы могуць быць выкарыстаны ў выпадку неабходнасці, шляхам іх продажу, абмену або выкарыстання ў разліках.
Каштоўнасці залатога запасу захоўваюцца ў Цэнтральным сховішчы Нацбанка, а таксама размяшчаюцца на рахунках і ў дэпазітах за мяжой.

Біятлонныя старты

Дзесяць беларускіх біятланістаў выступяць на пятым этапе Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу. Старт пройдзе з 15 па 19 студзеня. Чарговы этап Кубка свету па біятлону пачнецца спрынтарскай гонкай у жанчын, якая стартуе 15 студзеня ў 16.30

Галіна КАЗАК,
па інфармацыі БелТА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о