НАВІНЫ COVID-19
Патрабаванні пры самаізаляцыі ўстаноўлены пастановай урада
Урад устанавіў патрабаванні пры самаізаляцыі і каму ў ёй трэба знаходзіцца. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 8 красавіка 2020 года №208 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Грамадзяніну, якому трэба быць у самаізаляцыі, уручаецца патрабаванне аб захаванні правіл паводзін у самаізаляцыі. Захварэлым і кантактам першага і другога ўзроўняў выдаецца бальнічны на час знаходжання ў самаізаляцыі. Пры парушэнні патрабаванняў дапамога па часовай непрацаздольнасці прызначаецца ў памеры 50% ад дапамогі, прадугле-джанай заканадаўствам.

Асобы, што знаходзяцца ў самаізаляцыі, абавязаны не пакідаць месца пражывання, у тым ліку не наведваць месцы працы і вучобы, аб’екты гандлю і грамадскага харчавання і іншыя месцы масавага знаходжання людзей. Выключэнне складаюць выпадкі крайняй неабходнасці – наведванне бліжэйшай харчовай крамы або аптэкі, вынас смецця. Пры выхадзе з хаты ў гэтых выпадках трэба выкарыстоўваць маску, не дапускаць кантактаў з іншымі людзьмі.

Грамадзяне таксама абавязаны паведаміць наймальніку пра прычыну адсутнасці, не карыстацца паслугамі, якія прадугледжваюць кантакты з іншымі асобамі, акрамя выпадкаў, калі такія паслугі патрэбныя для бяспекі жыццядзейнасці. Пры пагаршэнні стану здароўя трэба звярнуцца ў хуткую па тэлефоне 103 або адправіць SMS, паведаміўшы пры гэтым пра знаходжанне ў самаізаляцыі.

За парушэнне патрабаванняў самаізаляцыі прадугледжана адказнасць.
Дакумент уступае ў сілу пасля афі-цыйнага апублікавання і дзейнічае да спецыяльнага рашэння ўрада.
Матэрыяльная падтрымка ад прафсаюзаў
Федэрацыя прафсаюзаў прыступіла да выплаты матэрыяльных кампенсацый работнікам медыцынскіх арганізацый, якія знахо-дзіліся ў кантакце з інфікаванымі каронавірусам і самі захварэлі.

– Сёння медработнікі самааддана выконваюць сваю работу, наш святы абавязак падтрымаць іх у дадзенай сітуацыі, – адзначыў старшыня нацыянальнага прафцэнтра Міхаіл Орда. – Фонд дапамогі створаны пры Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя і ўсе галіновыя прафсаюзы салідарна пералічваюць у яго грашовыя сродкі. Прэзідэнт Беларусі падтрымаў гэтую ініцыятыву.

Варта адзначыць, што правілы прафсаюзнага страхавання выключаюць бюракратычныя правалокі. Каб атрымаць грашовую кампенсацыю, работніку галіны неабходна запоўніць заяву ад прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя і прыкласці лісток непрацаздольнасці. Па словах лідара ФПБ, матэрыяльная дапамога бу-дзе выплачана ў памеры ад 600 да 5 000 рублёў у залежнасці ад цяжару захворвання. Пры гэтым грашовыя сродкі будуць пералічаны максімальна аператыўна.

Ахоўныя маскі на 3D-прынтары
У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны пачалі ствараць ахоўныя маскі для медыкаў на 3D-прынтары.

Да працы прыступілі на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій. У канцы мінулага тыдня была створаная ініцыятыўная група, распрацавана тэхналогія і папярэдні алгарытм дзеянняў. Першая партыя ахоўных масак ужо дастаўлена ў бальніцы Гомеля.

Галіна КАЗАК,
па інфармацыі БелТА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о