натарЯк паведамілі ў натарыяльнай канторы Петрыкаўскага раёна, 13 кастрычніка  ў рамках правядзення Тыдня маці натарыусы Беларусі бясплатна дадуць кансультацыі.
На працягу дня жанчыны, якія маюць трох і больш дзяцей, могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору ці бюро вобласці. А 12 кастрычніка з 10 да 13 гадзін у Гомельскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна па адрасе: г. Гомель, плошча Перамогі, 2 для шматдзетных матуль кансультацыі правядуць прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама, Гомельскай натарыяльнай акругі і абласной калегіі адвакатаў.
У Петрыкаўскую натарыяльную кантору за бясплатнай кансультацыяй можна звярнуцца 13 кастычніка з 9 да 17 гадзін, перапынак з 13 да 14 гадзін, па нумарах тэлефонаў: 5-56-83 і 5-31-48.

А. БРУЦКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о