Днямі ў грамадска-культурным цэнтры ў Гомелі адбылася урачыстасць узнагароджання пераможцаў абласных этапаў рэспубліканскіх конкурсаў “Працоўны семестр 2017” і “Валанцёр года – Добрае сэрца”, праводзімых абласным камітэтам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

FullSizeRender-08-12-17-12-20

Ганаровага трэцяга месца быў удастоены наш раённы камітэт БРСМ у намінацыі “Лепшы тэрытарыяльны штаб студэнцкіх атрадаў раённай арганізацыі ГА БРСМ”. Узнагароду атрымала першы сакратар райкама Дар’я Туравец. Камандзір валанцёрскага атрада раённага камітэта Багдан Собалеў атрымаў Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “За асабісты ўклад у развіццё валанцёрскаго руху”.

На гэтым мерапрыемстве былі ўручаны і Лісты падзякі аблвыканкама за дапамогу і садзеянне ў рэалізацыі другаснай занятасці моладзі і развіццё студатраднага руху. Сярод узнагароджаных – намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп.

Алена БРУЦКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о