На пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта, што адбылося ў чацвер у абласным цэнтры, былі разгледжаны пытанні “Пра меры, накіраваныя на супрацьдзеянне незаконнаму звароту наркотыкаў, прафілактыку іх ужывання на тэрыторыі Гомельскай вобласці”, “Аб ходзе рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015г. №3 “Аб садзеянні занятасці насельніцтва”.

Таксама сярод вынесеных на аблвыканкам значылася пытанне падвядзення вынікаў добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі. Менавіта з яго і пачалася рабочая сустрэча.

“Добраўпарадкаванне роднага краю і навядзенне парадку на зямлі было і застаецца клопатам органаў дзяржаўнага кіравання. На сённяшні час гэтаму пытанню надаецца вялікае значэнне. Выгляд населеных пунктаў мяняецца да лепшага, і гэта не можа не радаваць,” – зазначыла ў сваім выступленні Людміла Кулініч, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення. Пабудаваная на ўзроўні вобласці сістэма маніторынгу дазваляе штогод вызначаць лепшых. Не без задавальнення адзначаем, што наш раён па гэтай пазіцыі знаходзіцца сярод лідараў гэтага года, дзякуючы таму маштабнаму добраўпарадкаванню, якое праведзена.

Наш раён на другім месцы па добраўпарадкаванні Наш раён на другім месцы па добраўпарадкаванні

Першае месца і грамата Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ў Мазырскага раёна і Цэнтральнага раёна горада Гомеля, другое прысуджана Петрыкаўскаму раёну, трэцяе – Брагінскаму. Узнагароду і словы ўдзячнасці ад губернатара прымаў старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка. Гэта ўзнагарода – вынік аб’яднаных намаганняў кіраўніцтва раёна, адказных служб і падраздзяленняў, а таксама неабыякавых грамадзян, што працавалі на карысць горада на суботніках па добраўпарадкаванні.

Акрамя таго, граматы Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў за арганізацыю работы па навядзенні парадку на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў 2019 годзе атрымалі Юрый Кузняцоў, галоўны інжынер КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” і Надзея Будовіч-Ярмак, намеснік начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама.

Галіна Казак,

фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о