Як паведамляюць у РУП “Белпошта”, з 15 па 26 чэрвеня людзі, якія дасягнулі 75 гадоў маюць магчымасць бясплатна паслаць віншавальную картку па ўсёй рэспубліцы. На ёй будзе размешчаны спецыяльны штамп “Акцыя”.

З 17 чэрвеня па 3 ліпеня ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Гомеля і ў цэнтральных аддзяленнях райцэнтраў (у Петрыкаве гэта паштовае аддзяленне сувязі № 2, што па вуліцы Ліпунова) пройдзе акцыя “Памяць пакаленняў”. У рамках гэтай акцыі можна будзе напісаць вестку са словамі ўдзячнасці за мір і спакой на роднай зямлі ў выглядзе пісьма альбо паштоўкі ветэрану Вялікай Айчыннай вайны. На такім адпраўленні ставіцца адзнака “Пісьмо ветэрану”.
Працягам стане акцыя, якая адбудзецца 3 ліпеня – “Накіруй вестку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны”. Усе жадаючыя змогуць асабіста падпісаць паштовыя карткі на адрас ветэранаў, напісаць ім цёплыя словы і выказаць удзячнасць за вызваленне нашай краіны. Такія весткі дарагія, бо напісаны будуць ад шчырага сэрца. А РУП “Белпошта” бясплатна накіруе іх па тэры

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о