На сакавіцкае пасяджэнне выканкама былі вынесены пытанні арганізацыі карыснай занятасці навучэнцаў і моладзі ў летні перыяд 2021 года і вынікі работы ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый па ахове насельніцтва і тэрыторыі раёна ад надзвычайных сітуацый у 2020 годзе і задачах на 2021 год. У пасяджэнні прыняў удзел намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Клабук.

Надзвычайныя сітуацыі –  выпрабаванне на прафесіяналізмШто да пытання стану аховы насельніцтва і тэрыторыі ад надзвычайных сітуацый, то яно з’яўляецца важнейшай часткай забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва, бесперабойнага і безаварыйнага функцыянавання суб’ектаў гаспадарання раёна.

Як зазначыў у сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр, у 2020 годзе асноўныя намаганні былі накіраваны на рэалізацыю плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы органаў кіравання і сіл раённага звяна абласной падсістэмы ДСНС і грамадзянскай абароны на год.

Нягледзячы на праведзеную работу па папярэджанні прыродных пажараў з боку РАНС, лясгаса, зацікаўленых служб раёна, сельвыканкамаў, у раёне быў дапушчаны рост пажараў у 4 разы (з 13 у 2019 годзе да 54 – у 2020).

– Набалелым пытаннем застаецца і абмежаванне доступу старонніх асоб на будынкі, якія не эксплуатуюцца, аварыйныя будынкі, якія ўяўляюць пагрозу жыццю і здароўю людзей. З пачатку года на тэрыторыі раёна знесена 20 такіх будынкаў, праведзены работы па абмежаванні доступу да 12 аварыйных аб’ектаў. У мэтах папярэджання пажараў у пустуючых і лядашчых домаўладаннях, а таксама папярэджання гібелі людзей у іх на тэрыторыі раёна праводзіцца работа па зносе гэтых домаўладанняў адпаведна Указа Прэзідэнта № 357. Так, на тэрыторыі раёна ў 2020 годзе мелася 417 пустуючых і лядашчых домаўладанняў. Дадаткова выяўлена на працягу года 75 домаўладанняў. Па 150-ці домаўладаннях было прынята рашэнне аб зносе. Усяго за год знесена 140 домаўладанняў, знята з уліку без зносу, за кошт правядзення іншых мерапрыемстваў – 16, – звярнуў увагу прысутных на праблему Аляксандр Фёдаравіч.

Немалаважным фактарам з’яўляецца таксама аператыўныя і якасныя дзеянні раённых служб пры ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый. Як сёлета паказаў цыклон “Ларс”, пасля праходжання якога адбыліся шматлікія адключэнні электраэнергіі, у выпадку чаго засталіся абясточанымі малочна-таварныя фермы, аб’екты сацыяльнага прызначэння, шматкватэрныя жылыя дамы, аўтаномных крыніц электразабеспячэння, што маюцца ў РЭС і РАНС недастаткова для ліквідацыі такіх выпадкаў. Ёсць вострая неабходнасць у набыцці перасоўных электрагенератараў.
Адным са спосабаў апавяшчэння насельніцтва ў выпадку пагрозы ўзнікнення ці ўзнікнення надзвычайных сітуацый з’яўляецца падача гукавога сігналу “Увага ўсім”, шляхам запуску электрасірэн з наступным выхадам у эфір радыёстанцый. На дадзены момант працэнт агучанасці населеных пунктаў раёна электрасірэнным абсталяваннем складае 64% (з 25 неабходных усталявана 16).
На рабоце аглядавых камісій па папярэджанні пажараў і гібелі на іх людзей спыніўся Віталій Баравік.

– Па выніках работы аглядавых камісій у 2020 годе было абследавана 90% домаўладанняў і кватэр грамадзян ( 5895 з 6485). У выніку праведзенай работы напісана 138 пісьмаў на адрас родных і 17 – на месца апошняй працы адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян аб аказанні пасільнай дапамогі па выкараненні прычын і умоў, што ствараюць пагрозу іх жыццю і здароўю. У дамы-інтэрнаты накіраваны 6 чалавек. Аказана садзеянне ў працаўладкаванні 12 грамадзянам, пры тым, што выяўлена беспрацоўных 84 чалавекі. На лячэнне ў ЛПП накіраваны 10 грамадзян (у 2019 – 5). Выяўлена парушэнняў пячнога ацяплення ў 101 домаўладанні (100% ліквідавана), неабходнасць рамонту электраправодкі мелася ў 17 домаўладаннях (100% ліквідавана), неабходнасць устаноўкі 558 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (усталявана 524), праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння Віталій Баравік.

Жыццё – галоўная каштоўнасць кожнага з нас і ставіцца да яго варта адпаведным чынам – берагчы і захоўваць.
Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о