На палетках раёна сяўба даўно пераваліла за экватар. У разгары – закладка ў глебу насення кукурузы.

Надвор’е выпрабоўваеПа стане на аўторак у ААТ “Курыцічы” засеяны 207 гектараў з 1275, адведзеных пад гэту культуру. Выконваючая абавязкі дырэктара сельгаспрадпрыемства Галіна Боўсун адзначыла, што сёлета 80 гектараў кукурузы будзе ўбрана на зерне. Астатні ўраджай чакаюць сіласныя ямы.

З захаваннем кармоў у гаспадарцы ніколі не ўзнікала праблем. 4 сіласныя ямы на жывёлагадоўчым комплексе, як мінімум, могуць забяспечыць кармамі пагалоўе. Аднак часткова даводзіцца задзейнічаць іншыя з такіх канструкцый, якія былі пабудаваны даўно, але падтрымліваюцца ў добрым стане – на курыціцкіх фермах, у Забалацці, Смятанічах.

Закончыўшы вываз арганікі на палеткі, прыступіў да севу кукурузы Генадзь Чарнобылец. Механізатара турбуюць умовы, у якіх сёлета даводзіцца сеяць – тэмпературныя кантрасты, адсутнасць дажджоў.
– Насенне добрае, глебу падрыхтавалі і ўгноілі як след. Шкада, калі вільгаці не будзе – ура-джаю добрага не дачакаемся, – выказаў механізатар сваю занепакоенасць.
Пытанне паспяховасці вынікаў працы – сямейнае. Сам Генадзь Сцяпанавіч летась быў у пераможцах на раённым спаборніцтве сярод механізатараў, стаў лепшым на прасаванні кармоў. Сын яго Руслан таксама шмат гадоў працы аддаў гаспадарцы. І толькі памнажае добрую славу Чарнобыльцаў – штогод яго імя значыцца ў спісах лідараў на ворыве.

Галіна Боўсун расказала і пра папярэднія вынікі пасяўной. На гэтым тыдні плануюць закончыць сяўбу аўса на нізкіх палетках, якога па заданні было вызначана 592 гектары. Сяўбой каласавых культур займаўся Мікалай Картыннік. Пасеяна і 160 гектараў шматгадовых траў. На наступным тыдні пачнуць закладваць у глебу насенне люцэрны на 60 гектарах. Гэтую культуру плануюць пусціць на зялёны корм жывёле.

Не прамінула Галіна Іосіфаўна адзначыць добрую працу маладога повара Кацярыны Кананенка. Дзяўчына толькі прыйшла пасля навучання ў каледжы. Але спраўляецца з немалой нагрузкай. У дзень гатуе абеды на 20-25 механі-затараў, сваіх і з КСУП “Чалюшчаві-чы”. А дастаўкай гарачага харчавання займаецца Галіна Бурнова.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о