10 кастрычніка ў рэспубліцы прайшоў усеагульны дзень азелянення. Грамадскія аб’яднанні і арганізацыі актыўна далучыліся да камунальных службаў і сельскіх Саветаў па азеляненні вуліц населеных пунктаў. Але шэраг мерапрыемстваў, якія робяць наша жыццё больш зялёным і экалагічным, не абмежаваны толькі гэтай датай.

13 кастрычніка акцыя “Пасадзі дрэва” была арганізавана і раённым аб’яднаннем прафсаюзаў. Актывісты першасных прафсаюзных арганізацый горада на чале са старшынёй райаб’яднання Галінай Шчэрбак высадзілі дрэвы ў адным з двароў вуліцы Луначарскага. Адносна нядаўнія новабудоўлі яшчэ не паспелі абзавесціся зелянінай і ценю ў спякотныя дні тут асабліва не хапае.

На вуліцы Луначарскага  з’явілася новая алеяПетрыкаўскі райжылкамгас дапамог прафсаюзам у арганізацыі акцыі. Выбар саджанцаў дрэў быў спынены на катальпе. Гэтыя расліны маюць высокую прыжывальнасць, затым радуюць пышнай кронай і ўпрыгожваюць наваколле белай квеценню. Работнікі камунальнай службы дапамаглі жанчынам, бо звычайна прафсаюзы прадстаўляюць менавіта яны: выкапалі пасадкавыя ямы, нарыхтавалі калкі і падвезлі ваду.

Спадзяёмся, што невялікая алея ў 15 дрэў прыйдзецца даспадобы жыхарам суседніх дамоў, бо пасадзіць – толькі пачатак справы, а захаваць – іншая і больш важная. Таму прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый горада просяць з паразуменнем і павагай аднесціся да іх ініцыятывы. Няхай нашы двары будуць утульнымі!

Старонку падрыхтавала Алена БРУЦКАЯ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о