Навагодняя акцыя “Нашы дзеці” ў чарговы раз сабрала ў актавай зале гімназіі дзяцей з прыёмных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу на казачнае прадстаўленне, падрыхтаванае творчым калектывам гэтай установы адукацыі.

Каля трох дзясяткаў дзетак сталі ў святочны карагод, прымерыўшы касцюмы казачных герояў. Многія з іх сюды прыходзяць штогод і ведаюць, што тут іх чакае весялосць, многа музыкі і падарункі. Чацвёра выхаванцаў прыёмных сем’яў упершыню наведалі такое грандыёзнае свята, бо сёлета набылі новыя клапатлівыя сем’і. А пяцёра дзетак цяпер выехалі на аздараўленне ў Італію і свае навагоднія падарункі атрымаюць толькі на Каляды.

Зрабіць гэты Новы год незабыўна салодкім для дзяцей са складаным лёсам дапамаглі кіраўніцтва і калектывы райвыканкама, раённага суда, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, цэнтра банкаўскіх паслуг “Беларусбанка”, УП “Палессе-Аграінвест”, ПМС, ПМК-67 і ПМК-4, райкама прафсаюза работнікаў адукацыі, РайЦГіЭ, ЦРБ, РГА “Белая Русь”, рыбгаса “Трэмля”, мясцовага філіяла КУП “Гомельаблпаліва”.

Казачнай праграмай у гімназіі перадсвяточны дзень не скончыўся. Частка перададзеных спонсарамі падарункаў была ўручана Дзедам Марозам і Снягуркай тым дзеткам, якія зараз папраўляюць сваё здароўе ў раённай бальніцы.

Калектыў раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра шчыра ўдзячны ўсім, хто дапамог арганізаваць свята для іх падапечных: адміністрацыі гімназіі і ўсім спонсарам.

IMG_3094_1 IMG_3057 IMG_3065 IMG_3072 IMG_3079 IMG_3080 IMG_3088 IMG_3091 IMG_3094

Алена БРУЦКАЯ, фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о