Завяршыўся абласны конкурс “Шануйце спадчыну сваю”. Раённы яго этап праходзіў у нас у кастрычніку і лістападзе на базе трох устаноў адукацыі – сярэдняй школы № 2, Навасёлкаўскай і Ляскавіцкай школ.

На сцэне – фальклор
Журы вызначыла тых, хто павінен быў прадставіць Петрыкаўшчыну на абласным этапе – Капаткевіцкая школа, Пціцкі і Лучыцкі сады-школы, гімназія і раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.
Днямі былі абвешчаны вынікі фіналу. Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Харэаграфічная творчасць” быў узнагароджаны фальклорны калектыў Капаткевіцкай школы пад кіраўніцтвам Таццяны Суботка. А дыпламантам ІІІ ступені ў намінацыі “Песенная творчасць” стаў навучэнец Пціцкага сада-школы Іван Герасіменка (кіраўнік Наталля Бандарэнка).

Алена БРУЦКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о