IMG_2690_2Аргкамітэтам распрацавана палажэнне пра правядзенне першай раённай спартакіяды сярод ветэранаў.

У праграме яе мяркуецца правядзенне спаборніцтваў па шасці відах спорту: настольным тэнісе, дартсе, шахматах, шашках, стральбе з пнеўматычнай зброі  (у гэтых відах прымаюць удзел па адным мужчыну і адной жанчыне), більярдзе (мужчына).

Усяго склад каманды – 11 спартсменаў і прадстаўнік. Узрост удзельнікаў – 60 гадоў і старэй – у мужчын, 55 гадоў і старэй – у жанчын.

Спаборніцтвы асабістыя, таму прыняць удзел у іх могуць усе жадаючыя, па заяве з допускам урача. Дарэчы, падвядзенне вынікаў будзе весціся толькі ў асабістым заліку – сярод мужчын і жанчын.

Спартакіяда адбудзецца 7 мая ў фізкультурна-аздараўленчай зале і будзе прыўрочана да 73-й гадавіны Перамогі.

Пачатак спаборніцтваў у 10 гадзін.

Па выніках іх будзе складзена раённая зборная, якая прыме ўдзел у аналагічнай спартакіядзе ў Гомелі, запланаванай на 11-12 мая.

Пытанні па тэлефоне 5-47-85 (ФСК “Ураджай”).

Аляксей КАЮКАЛА.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о