Изображение 174

Адзвінеў апошні званок дванаццатага навучальнага года ў гімназіі. Сведкамі гэтай падзеі былі ўсе тыя, хто сваёй працай і ўдзелам услаўлялі імя гімназіі – навучэнцы, педагогі, бацькі.

На яркім, сонечным свяце было многа кветак, паветраных шароў, віншаванняў, шчырых пажаданняў, падарункаў ад шэфаў. І не толькі таму, што гэтых падарункаў чакаюць, а найперш з-за таго, што таго заслугоўваюць творчыя, таленавітыя і няўрымслівыя гімназісты. Вучні і педагогі гімназіі вартыя таго, каб іх праца мела высокую адзнаку.

Дыпламанты розных конкурсаў і спаборніцтваў, алімпіяд і фестываляў – вучні і педагогі – несканчальным патокам падымаліся на прыступкі для атрымання ўзнагарод з рук намесніка старшыні райвыканкама Дзяніса Хулупа, прадстаўніка шэфаў з лясгаса Міхаіла Герасіменкі, дырэктара школы Людмілы Хільман.

Ужо некалькі гадоў запар менавіта гімназія становіцца пераможцай раённага конкурсу па нарыхтоўцы другаснай сыравіны, за што старшыня раённага спажывецкага таварыства Таццяна Жукавец аддзячыла каштоўным падарункам.

Людміла Хільман адзначыла важкі ўклад шэфаў – ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” і УП “Палессе-Аграінвест” у добраўпарадкаванне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. У тым ліку і гэта дало магчымасць гімназіі мець высокі статус сярод устаноў адукацыі раёна і вобласці, навучэнцам – канкурыраваць не толькі на раённым і абласным, але і на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Пра гэта сведчыў пералік сёлетніх перамог творчых калектываў гімназіі. Каля двухсот іх сабралася ў пералік сёлетніх дасягненняў. У тым ліку і самыя важкія – Андрэй Юркавец, Мікіта Андрук і Павел Шляга сёлетнія стыпендыяты Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітых дзяцей і моладзі.

Неперадавальна хвалюючым быў момант развітання сёлетніх выпускнікоў. Салодкі падарунак ад першакласнікаў, кранальны вальс, шары ў неба – і амаль закрылася апошняя старонка іх дзяцінства, пакідаючы месца толькі для выпускных экзаменаў. Сярод сёлетніх выпускнікоў ёсць і той, чыё імя будзе занесена ў раённую кнігу гонару – Максім Весялкоў – срэбны медаліст.

Лёгкіх дарог выпускнікам і яркага лета гімназістам!

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.

Изображение 163 Изображение 155 Изображение 151 Изображение 128 Изображение 119 Изображение 116 Изображение 112 Изображение 111 Изображение 101 Изображение 100 Изображение 095 Изображение 092 Изображение 088 Изображение 074 Изображение 068 Изображение 060 Изображение 048 Изображение 043 Изображение 032

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о