Капцэвіцкая школа вядома сваімі дасягненнямі ў спорце не толькі ў раёне, але і ў вобласці.

Навучэнцы школы рэгулярна прымаюць удзел у спаборніцтвах нашага рэгіёну, займаюць прызавыя месцы. Менавіта таму 25 мая ў школе быў адкрыты праект “Тата-зала” ў падтрымку аднайменнага рэспубліканскага маладзёжнага сямейнага праекта, які дае магчымасць дарослым і дзецям правесці час цікава і займальна.

На шляху да Еўрагульняў

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 1-4 класаў разам са сваімі татамі. Спаборніцтва праходзіла пад дэвізам “На шляху да Еўрагульняў”. Дзве каманды змагаліся за перамогу ў розных эстафетах, якія перамяжаліся музычнымі паузамі і конкурсамі для балельшчыкаў.

Вольга БРЫЗІЦКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о