Дзяржаўтаінспекцыя паведамляе, што на працягу красавіка-мая на тэрыторыі раёна адбылося два ДТЗ, у выніку якіх загінулі тры чалавекі.

13 красавіка ў 17.50 кіроўца аўтамабіля “УАЗ 390995-330” на дарозе “Мазыр – паромная пераправа – Петрыкаў”, рухаючыся ў напрамку Петрыкава з боку вёскі Вялаўск, не справіўся з кіраваннем, калі аўтамабіль павяло ў правы бок. Машына з’ехала ў кювет і перакулілася. У выніку здарэння пасажыр, што знаходзіўся на заднім сядзенні пасажырскага аддзялення, атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр на месцы ДТЗ.

2 мая, кіруючы аўтамабілем “Фольксваген Гольф” на дарозе “Сякерычы – Лучыцы”, на трэцім кіламетры трасы ў напрамку вёскі Сякерычы з-за няправільна выбранай хуткасці вадзіцель не спра-віўся з кіраваннем машыны і з’ехаў у кювет, сутыкнуўшыся з дрэвам, у выніку чаго аўтамабіль загарэўся. Кіроўца і пасажыр згарэлі.

Кіроўцы часцяком перавышаюць дазволеную хуткасць на прамой трасе і адчуваюць сябе ўпэўнена. Але калі аўтамабіль трапляе на складаны ўчастак дарогі, вадзіцелі не паспяваюць прыпыніць свой транспартны сродак, што прыводзіць да з’езду ў кювет і перакульвання.

Не варта забывацца і пра стан транспартнага сродку. Спраўным аўтамабіль павінен быць не толькі ў час тэхнічнага агляду, але і ўвесь тэрмін яго эксплуатацыі. Калі вы адчуваеце, што машына паводзіць на дарозе сябе нязвыкла ­– праверце яе тэхнічны стан.

Паважаныя аўтааматары, у перыяд з 11 па 31 мая на тэрыторыі Петрыкаўшыны будуць праводзіцца прафілактычныя мерапрыемствы “Дзіцячы аўтобус”. Мэты мерапрыемстваў: ажыццяўленне кантролю за тэхнічным станам аўтобусаў, што перавозяць групы дзяцей і нагляд за выкананнем кіроўцамі пазначанай катэгорыі Правілаў дарожнага руху.

Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о