IMG_9298_1

Ужо які год у райцэнтры праводзіцца традыцыйнае валейбольнае спаборніцтва  – кубак па валейболе прыз памяці Мікалая Чалага. Сёлета фізкультурна-аздараўленчая зала прымала сем каманд, тры з якіх прадстаўлялі ўстановы адукацыі раёна. Самымі актыўнымі школамі ў спартыўным плане, як заўсёды, аказаліся Капцэвіцкая СШ, Брынёўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа і Петрыкаўская СШ №1.

На жаль, нашы землякі не здолелі змагацца на роўных з гасцямі з суседніх раёнаў. Але дзеля справедлівасці трэба адзначыць, што каманды суседзяў былі ўкамплектаваныя куды больш дарослымі і вопытнымі ігракамі. Такім чынам, у сярэдзіне выніковага спісу на чацвёртым месцы, аказалася дружына Жыткавіцкага раёна, трэцімі былі хлопцы з Лельчыцкага раёна. Другую прыступку п’едэстала занялі валейбалісты з Хойніччыны, а перамогу святкавала каманда Акцябрскага раёна.

Лепшымі ігракамі спаборніцтва былі Аляксандр Крэч (Акцябрскі раён), Антон Шамянкоў (Хойніцкі раён) і Анатоль Даўжанок (Лельчыцкі раён).

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о