На Петрыкаўшчыне працягваюцца сустрэчы кіраўніцтва раёна з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам.

 З работнікамі Капаткевіцкага сацыяльнага пансіяната “Палессе” напрыканцы мінулага тыдня сустрэліся намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька, намеснік пракурора раёна Алег Мінаў і старшыня сельскага выканаўчага камітэта Святлана Сеніковіч.

На парадку дня – выбары

У час сустрэчы гаворка ішла пра электаральную кампанію, якая актыўна набірае абароты ў краіне.

Намеснік старшыні райвыканкама адзначыла важнасць кожнага этапа электаральнай кампаніі як часу кансалідацыі і асветы грамадства.

– 26 студзеня мы будзем  выбіраць не толькі Прэзідэнта нашай дзяржавы, але і той шлях, якім пойдзе Беларусь, тыя прыярытэты, якім будзе аддадзена перавага. Таму ў поўнай меры неабходна ўсведамляць уласную адказнасць за будучыню краіны, якая, без перабольшання, залежыць ад выбару кожнага з нас, – пазначыла выступоўца.

Наталля Мікалаеўна нагадала ўдзельнікам сустрэчы пра важнасць інфармацыйнай гігіены, засцерагла ад карыстання неправеранымі крыніцамі інфармацыі і выказала ўпэўненасць у тым, што кожны з прысутных на сустрэчы аддасць свой голас за суверэнную будучыню мірнай Беларусі.

Алег Мінаў у сваю чаргу нагадаў работнікам пансіяната пра меры адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за падпіску на экстрэмісцкія рэсурсы і ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах. Алег Паўлавіч перасцярог прысутных на сустрэчы ад неабачлівых учынкаў і каментарыяў у адносінах да дзяржаўных сімвалаў і прадстаўнікоў улады. Як падкрэсліў намеснік пракурора, крытыка мае права на жыццё, аднак яна павінна быць канструктыўнай, мець дзейсныя прапановы, а не ўтрымліваць абразу, ці яшчэ горш – прызыў да дзяржаўнага перавароту ці фізічнага знішчэння.

Завяршылася сустрэча абмеркаваннем надзённых для гарпасялкоўцаў пытанняў. Так, прысутнымі на сустрэчы была ўзнята тэма абсталявання паблізу ўстановы з’езду з тратуара на праезную частку з улікам безбар’ернага асяроддзя для пражываючых у пансіянаце людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Вырашэнне пытання ўзята на кантроль.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о