У апошнюю нядзелю кастрычніка аўтамабілісты традыцыйна адзначаюць свой прафесійны ці аматарскі дзень. Зразумела, што машына для многіх стала такім жа неабходным у жыцці сродкам, як тэлефон ці камп’ютар. Многія праводзяць за рулём значную частку свайго працоўнага ці вольнага часу. У кожнага кіроўцы з вопытам, як і ў жанчыны на кухні ці гаспадара ў майстэрні, ёсць свае хітрыкі. Давайце зазірнем у “святая святых” некаторых аўтааматараў нашага горада і прапануем ім распавесці пра тыя рэчы, што выратоўвалі, ці проста былі вельмі дарэчы ў дарозе.

Перад гутаркай з кожным героем нашага апытання, каб пазбегнуць банальнасцяў, мы адразу абумовілі – аптэчку, вогнетушыцель, знак аварыйнага прыпынку не называць, бо без гэтых рэчаў рух увогуле забаронены. У наш спіс трапілі таксама “запаска”, трос, дамкрат, помпа, ліхтарык, рознага кшталту інструменты і тэхнічныя вадкасці, ёмістасці для вады і паліва, сродкі гігіены, а таксама відэарэгістратар і кабелі сілкавання для га-джэтаў – рэчы, што ёсць у машынах многіх кіроўцаў.

На ўласным вопыце!  Якія рэчы раяць узяць у дарогу кіроўцыРафік МУРАТШЫН мае 15 гадоў вадзіцельскага стажу. За гэты час мужчына змяніў два аўтамабілі. На наша пытанне адразу ўзгадалася гісторыя:
– Аднойчы мая знаёмая папрасіла з’ездзіць на яе “Ford Ka” у Калінкавічы. Клопаты не прымусілі доўга чакаць – на муляраўскім мосце машына заглохла. Высветлілася, што трэснуў паліўны шланг і помпа падсмоктвала паветра.
Няцяжка здагадацца, што ў жаночым аўто рамонтнага камплекта не было. Але выратавала аптэчка, дзе мы знайшлі гумавы трубчаты жгут і нажніцы. Дыяметр падыйшоў, шланг быў заменены і мы паспяхова дабраліся да Калін-кавіч. Пасля паездкі кавалак жгута, вядома, раздзьмула саляркай, але сваю задачу ён выканаў. Таму раю ўсім кіроўцам мець у сваёй аптэчцы акрамя плоскага жгута Эсмарха яшчэ і трубчаты, – параіў Рафік.
На ўласным вопыце!  Якія рэчы раяць узяць у дарогу кіроўцы

Павел ЧЫЧЫКАЙЛА працуе прадаўцом у краме аўтазапчастак і з’яўляецца адміністратарам пабліка “Авто-Петриков” ва “ВКонтакте”. Аўтамабіляў малады чалавек змяніў звыш дзясятка, бо такое ў яго захапленне – набываць “стомлены” транспарт і даваць яму другое жыццё. Дарэчы, Павел таксама хутка ўзгадаў павучальны выпадак з уласнага вопыту.
– Неяк раніцай я вяртаўся з Мінска на працу. Па дарозе, недзе пад Слуцкам, выкруціўся болт задняга амартызатара. Урэшце, гэтая дэталь падвескі наўпрост калыхалася, кранаючыся зямлі. Такая няспраўнасць не ўяўляе небяспекі, калі ехаць павольна, але я спяшаўся на працу. Вось тады вяроўка мяне літаральна выратавала: падвязаўшы амартызатар я без праблем дабраўся да Петрыкава. Таму для рознага кшталту крапёжных работ, у тым ліку і надзвычайных, я прапаную мець у машыне вяроўку і дрот, – падзяліўся вопытам Павел.

На ўласным вопыце!  Якія рэчы раяць узяць у дарогу кіроўцыНа паркоўцы мы пазнаёміліся з госцем нашага горада, ураджэнцам суседняга Мазыра, Аляксандрам САРОКАМ. Мужчына крыху спяшаўся, але адказаў на нашае пытанне:
– Наш мінівэн – сапраўдны сямейны аўтамабіль. Часцяком выпадаюць далёкія пераезды, ды і адпачынак на ўлонні прыроды, далей ад горада, нам даспадобы. Таму жонка, што таксама карыстаецца машынай, паклапацілася пра камфорт і ўтульнасць. У нашым легкавіку абавязкова знойдзецца некалькі поўных камплектаў аднаразовага посуду, мноства пакетаў (у тым ліку і для смецця), ніткі і іголкі, плед, покрыўка, а ў час летняга сезона яшчэ і на-дзіманы матрац, – адзначыў Аляксандр.

Акрамя адзначанага, дазвольце пазнаёміць вас з самымі папулярнымі ці арыгінальнымі адказамі. Кіроўцы прапануюць мець у машыне ці пры сабе: грошы, тэрмакружку, сякеру (калі вы часцяком трапляеце на бездарожжа ці пікнікі), люстэрка і запалкі. Мой аднакласнік прапанаваў таксама не забывацца па-класці перад паездкай кемлівасць у галаву.
Шчыры дзякуй за парады. Спадзяюся, што яны былі карыснымі для нашых чытачоў і віншую ўсіх аўтамабілістаў са святам!

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о