Своечасова папярэдзіць няшчасны выпадак — галоўная мэта работы тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Рэйдавыя групы аказваюць практычную дапамогу наймальнікам і прафсаюзным арганізацыям у папярэджанні вытворчага траўматызму, павышэнні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства пра ахову працы.

У нашым раёне 19-20 чэрвеня такая рэйдавая група пад кіраўніцтвам галоўнага тэхнічнага інспектара працы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вольгі Грыгарэнкі з удзелам старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіны Шчэрбак вывучыла стан спраў на шаснаццаці прадпрыемствах раёна: ААТ “Камаровічы”, “Навасёлкі”, “Курыцічы”, “Агра-Слабада” і “Агра-Пціч”, КСУП “Кашэвічы”, “Капаткевічы”, “Запаветы Ільіча” і “Імя Ульянава”, РСУП “Агра-Ляскавічы”, Петрыкаўскія філіялы “Гомельаблпаліва” і “Мазырскія электрычныя сеткі”, Капаткевіцкі ўчастак Петрыкаўскага РЭС, ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”, ПВУП “Альком-Стройлес”, ТАА “Экагрынпрам”.
Аналіз стварэння на працоўных месцах здаровых і бяспечных умоў працы, бытавых умоў, забеспячэння спецвопраткай і спецабуткам, арганізацыі навучання грамадскіх інспектараў, выканання Дырэктывы № 1 паказаў, што, дзякуючы сумеснай рабоце раённага аб’яднання прафсаюзаў і кіраўніцтва раёна, ёсць станоўчая дынаміка па скарачэнні колькасці парушэнняў. Таксама інспектарамі рэйдавай групы былі праведзены гутаркі і кансультацыі з работнікамі па прафілактыцы вытворчага траўматызму, важнасці выканання патрабаванняў аховы працы, вытворчай і працоўнай дысцыпліны.

На кантролі ў прафсаюзных інспектараў
Сярод выяўленых парушэнняў быў адзначаны допуск да працы на механізмах і абсталяванні работнікаў, якія не прайшлі ва ўсталяваным парадку інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы. Не праведзены перыядычны кантроль за выкананнем стану аховы працы ў адпаведнасці з Тыпавой інструкцыяй, у тым ліку з удзелам грамадскіх інспектараў па ахове працы. Было ўказана на парушэнні ў змесце лакальных нарматыўных прававых актаў, якія ўтрымліваюць патрабаванні па ахове працы.
Не ў поўнай меры работнікі забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, або не заўсёды іх выкарыстоўваюць. Пры рамонце і абслугоўванні тэхнікі замест казялкоў выкарыстоўваюцца выпадковыя рэчы. Выяўлены алкатэстары са скончаным тэрмінам паверкі, а ў аптэчкаў — медыкаменты з пратэрміноўкай.
На некаторых прадпрыемствах дапускаецца выкарыстанне шліфавальна-заточнага станка без падручнікаў, абаронных экранаў. На размеркавальных шафах электрасілкавання не закрытыя замкі, а ў шафах электраабсталявання дапускаецца адсутнасць схем і маркіровак.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о