Традыцыйна ў верасні месяцы ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі раёна праходзіць “Тыдзень дадатковай адукацыі”. Галоўная мэта мерапрыемства – пазнаёміць школьнікаў і іх бацькоў з установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, іх магчымасцямі ў арганізацыі змястоўнага правядзення вольнага ад вучобы часу.
У раённы план правядзення тыдня дадатковай адукацыі ўключаны мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў дадатковай адукацыі, абмен вопытам па развіцці і ўдасканаленні тэхнічнай творчасці, вызначэнне перспектыў развіцця дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўмовах інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя.

На хвалі захапленняў
Установы дадатковай адукацыі ў сваю чаргу прапануюць комплекс займальных мерапрыемстваў для вучняў і іх законных прадстаўнікоў. У рамках тыдня запланавана шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Году народнага адзінства, якія спрыяюць выхаванню ў вучняў любові да Айчыны, падтрымліваюць развіццё народных культурных традыцый, творчай ініцыятывы дзяцей і падлеткаў.
Як адзначаюць у аддзеле адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама, з году ў год дадатковая адукацыя становіцца ўсё больш запатрабаванай сярод дзяцей, бацькоў, педагогаў. Тым больш, што для вучняў прапануюць разнастайныя напрамкі асобаснага развіцця: спартыўныя, творчыя, інтэлектуальныя.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о