Мабільная група райвыканкама працягвае вывучаць умовы працы работнікаў сельгаспрадпрыемстваў у час жніва. На гэты раз выезд групы адбыўся на аб’екты КСУП “Кашэвічы” і “Імя Ульянава”.
На жывёлагадоўчым комплексе “Лучыцы” КСУП “Кашэвічы” ў спіс заўваг трапілі выбоіны ў керамічных плітках на падлозе памяшканняў, а на сценах – трэшчыны. Металічныя дзверы ў даільным цэху вырваныя і пагражаюць у любы момант упасці. Супрацьпажарныя дзверы падпёртыя і шчыльна не закрываюцца. Тэрыторыя не выкашана, а аварыйныя пабудовы не закансерваваны.
Забеспячэнню належных умоў працы і адпачынку на абодвух наведаных сельгаспрадпрыемствах надаецца недастаткова ўвагі. На мехдварах не хапае санітарна-бытавых пакояў, адсутнічаюць аптэчкі. Тэрыторыя не выкашана, а пляцоўкі для збору смецця не адпавядаюць нормам. Работнікі не забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны і не носяць спецадзенне. Механізмы сельгастэхнікі не закрытыя кожухамі і ахоўнымі рашоткамі. Паўсюдна замест казялкоў выкарыстоўваюцца калодкі.
Уезд на мехдвор у КСУП “Кашэвічы” не абазначаны схемамі руху і адпаведнымі знакамі. У адным з памяшканняў выяўлены факт падключэння да разеткі без вілкі – скручанымі правадамі.
У майстэрні машынна-трактарнага парка КСУП “Імя Ульянава” электразварка выкарыстоўваецца з шэрагам парушэнняў: аголеная праводка, самаробны электродатрымальнік, з самога агрэгата знята ахоўная каробка. У тым жа памяшканні пустыя кіслародныя балоны не замацаваны, не запрытыя калпакамі.
Сенасховішча КСУП “Імя Ульянава”, размешчанае каля Сякерыч, не абарана па правілах пажарнай бяспекі. З будынка часткова сарваны шыфер.
На зернесушылцы гэтага прадпрыемства таксама адсутнічаюць санітарна-бытавыя ўмовы, добраўпарадкаванню тэрыторыі не надаецца ўвага.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара

Ні спецадзення, ні ахоўных кажухаўНі спецадзення, ні ахоўных кажухаўНі спецадзення, ні ахоўных кажухаўНі спецадзення, ні ахоўных кажухаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о