Па традыцыі  чарговую гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петрыкаве адзначылі мітынгам, які адбыўся напярэдадні свята.

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва райвыканкама, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў горада.

З прамовай выступіў намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп, які падкрэсліў значнасць пераўтварэнняў 1917 года для будаўніцтва савецкай дзяржавы і затым – незалежных рэспублік былога СССР.

Імя рэвалюцыі.  У Петрыкаве прайшлі  ўрачыстасці  з нагоды Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

Святочныя мерапрыемствы працягнуліся ў раённым Доме культуры, дзе адбыўся канцэрт.

Пазітыўны настрой дарылі  гледачам мясцовыя артысты.

П. ВАЛОДЗІН.

Фота А.ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о