У райвыканкаме падвялі вынікі раённага спаборніцтва за дасягненне найбольш высокіх паказчыкаў у вытворчасці і сацыяльнай сферы сярод працоўных калектываў і работнікаў асноўных прафесій раёна ў 2016 годзе.
Адпаведнае рашэнне было прынята напрыканцы мінулага тыдня.
IMG_6609_1

Згодна з дакументам, пераможцам у раённым спаборніцтве сярод прадпрыемстваў прамысловасці прызнаны калектыў КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” (дырэктар Сяргей Макарэвіч), які забяспечыў летась рост індэксу фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі на 2,6%, рэнтабельнасці продажу на 25,5%, прадукцыйнасці працы па выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг на 12,4%.

Калектыў УП “Палессе-Аграінвест” (дырэктар Міхаіл Капінскі) стаў пераможцам спаборніцтва сярод прадпрыемстваў АПК. Ім забяспечаны рост валавой вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі да ўзроўню 2015 года на 26%, вытворчасці прадукцыі з аднаго бала/гектара сельгасземляў на 21,5%.

У намінацыі сярод  арганізацый будаўніцтва і абслугоўвання на першае месца за забеспячэнне ў 2016 годзе выканання падрадных работ уласнымі сіламі на 113% да адпаведнага перыяду папярэдняга года, выпрацоўку на аднаго работніка ў суме 39 тысяч рублёў, ці 123,9% да ўзроўню папярэдняга года і забеспячэнне рэнтабельнасці вытворчасці на ўзроўні 9,8% выйшаў калектыў філіяла Петрыкаўскага ДРБУ №112 (дырэктар Іван Века).

Сярод прадпрыемстваў гандлю і аказання паслуг (камунальнага і бытавога абслугоўвання, сувязі, транспарту, энергетыкі, турызму і іншых сфер паслуг) пераможцам прызнаны калектыў Петрыкаўскага філіяла КУП па забеспячэнні палівам “Гомельаблпаліва” (выканаўца абавязкаў дырэктара Валянціна Баравік), які адзначаны за выкананне ў мінулым годзе ўсіх асноўных прагнозных паказчыкаў і павелічэнне аб’ёмаў рознічнага тавараабароту ў супастаўных коштах на 5,7%, аб’ёму платных паслуг насельніцтву на 12%.

Намінацыю сярод устаноў сацыяльнай сферы ўзначаліў паводле ўмоў конкурсу калектыў гарадской гімназіі (дырэктар Людміла Хільман). Лідарства гэтай установы адукацыі  вызначылі дасягнутыя вынікі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу, значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна.

Калектыў Мышанскага сельскага выканаўчага камітэта (старшыня Ірына Баяшэнка) стаў пераможцам сярод сельвыканкамаў з фармулёўкай “За добрую працу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі”.

Згодна з рашэннем назвы калектываў-пераможцаў у гэтых намінацыях  заносяцца на раённую Дошку Гонару. Ім уручаюцца Ганаровыя пераходныя сцягі і грашовыя прэміі

У спаборніцтве сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і іх структурных падраздзяленняў розных галін народнай гаспадаркі вылучана некалькі намінацый. Так, сярод арганізацый АПК лепшымі прызнаны калектывы падраздзяленняў “УП “Палессе-Аграінвест”:  МТК “Церабаў (загадчык фермы Юрый Вішнякоў), якім у 2016 годзе атрымана ўдою на адну карову 7162 кілаграмы, выхад цялятаў склаў  98 галоў на 100 кароў; ТФ “Макарычы” (загадчык фермы Марыя Шостак), якім летась атрымана прываг БРЖ 460,6 тоны, сярэднясутачныя прывагі склалі 954 грамы.

Сярод устаноў сацыяльнай сферы пераможцамі ў сваіх галінах прызнаны калектывы: ДУА “Брынёўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” (дырэктар Надзея Дзекавец) за дасягнутыя вынікі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу;  ДУА “Курыціцкая сярэдняя школа”  (дырэктар Валянціна Марозька) за стварэнне спрыяльных умоў для праявы асобы вучня; ДУА “Муляраўскі дзіцячы сад – пачатковая школа” (дырэктар Ніна Марціновіч), за дасягнутыя вынікі ў адукацыйным працэсе і стварэнне спрыяльных умоў для раскрыцця творчага патэнцыялу вучняў; ДУА “Мышанскі яслі-сад” (дырэктар Таццяна Фіндзюкевіч) за дасягнутыя вынікі ў рэалізацыі праграмы дашкольнай адукацыі, дзейснае ўжыванне здароўезберагальных тэхналогій у адукацыйным працэсе; ДУА “Яслі-сад №7 г. Петрыкава” (дырэктар Людміла Скакоўская) за дасягнутыя вынікі ў развіцці сацыяльнага партнёрства і ўзаемадзеянні з бацькамі; Навасёлкаўскай бальніцы сястрынскага догляду УАЗ “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца” (загадчык Дзмітрый Бураў) за высокакваліфікаваную працу і высокія паказчыкі па медыцынскім абслугоўванні; Сялюціцкага ФАПа (загадчык Ніна Лядней) за якаснае медыцынскае абслугоўванне сельскага насельніцтва; Лучыцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі (загадчык Таццяна Прылепа) за прафесіяналізм і высокія паказчыкі па аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву; ДУК “Капаткевіцкі гарадскі Дом культуры” (дырэктар Ядзвіга Суботка) за высокае прафесійнае майстэрства, дасягненне значных вынікаў у творчай дзейнасці, уклад у развіццё харэаграфічнага мастацтва; Бабуніцкай сельскай бібліятэкі ДУК “Петрыкаўская сетка публічных бібліятэк” (загадчык Наталля Стракач) за добрасумленную працу, плённую сацыякультурную дзейнасць і фарміраванне станоўчага іміджу бібліятэк, захаванне і адраджэнне нацыянальнай беларускай культуры, актыўны ўдзел у грамадска-культурных мерапрыемствах.

Названыя калектывы ўшаноўваюцца дыпломамі і прэміямі.

Прыемна адзначыць той факт, што званне “Кіраўнік года-2016” з узнагароджваннем Дыпломам, памятнай стужкай “Кіраўнік года-2016” і грашовай прэміяй, а таксама ўнясеннем на раённую Дошку Гонару прысуджана  дырэктару ДУА “Брынёўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Надзеі Дзекавец, якая адзначана  за добрасумленную, эфектыўную працу, актыўны ўдзел у грамадска-палітычнай дзейнасці і  значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна.

Пераможцам у раённым конкурсе сярод суб’ектаў аграэкатурызму прызнана аграсядзіба “Прыпяць”. Гаспадар яе Сяргей Мойса атрымае Дыплом і прэмію.

Як звычайна, вялікая “гвардыя” лаўрэатаў звання “Лепшы па прафесіі-2016”.

Сярод працаўнікоў сельскай гаспадаркі лепшымі прызнаны: Ларыса Герасіменка, аператар машыннага даення МТК “Церабаў” УП “Палессе-Аграінвест”, якая надаіла на карову 9454  кілаграмы малака і забяспечыла прырост прадукцыйнасці ад замацаванай групы кароў; Лілія Амельчанка, аператар машыннага даення МТФ “Лосевічы” ААТ “Курыцічы”, што надаіла на карову 6204 кілаграмы малака ў фізічнай вазе; Галіна Марозька, жывёлавод па адкорме БРЖ ТФ “Турок” Петрыкаўскага аддзялення УП “Палессе-Аграінвест”, якая атрымала на замацаванай жывёле па 1032 грамы сярэднясутачных прываг; Таццяна Панамарова, аператар па штучным асемяненні сельгасжывёл МТФ “Аголічы” Петрыкаўскага аддзялення УП “Палессе-Аграінвест”, што атрымала рост 116% па выхадзе цялятаў на 100 кароў; Руслан Качэля, трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці КСУП “Капаткевічы”, які атрымаў 9130 гектараў гадавой выпрацоўкі на фізічны трактар з магутнасцю рухавіка звыш 240 конскіх сіл; Мікалай Палтаран, трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці УП “Палессе-Аграінвест”, які атрымаў 4899 гектараў гадавой выпрацоўкі на фізічны трактар з магутнасцю рухавіка да 240 конскіх сіл; Сяргей Мацэгуда, вадзіцель аўтамабіля УП “Палессе-Аграінвест”, які забяспечыў аб’ём перавозак грузаў транспартных сродкаў 523518,5 тона-кіламетра.

У галіне прамысловасці лепшымі па прафесіі названы: Васіль Абібак, вадзіцель пагрузчыка Муляраўскага цэха РУП “Гомельдругчармет”, за шматгадовую добрасумленную працу і высокія вынікі ў выкананні планавых заданняў; Марат Каліна, ляснічы Бобрыцкага лясніцтва ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”, за добрае выкананне заданняў па лесагаспадарчай і прамысловай дзейнасці.

Сярод лепшых у галіне гандлю і паслуг вызначаны: Ніна Блінец,  прадавец 6-га разраду з функцыямі загадвання крамы №54 аграгарадка Бабунічы Петрыкаўскага райспажыўтаварыства, за забеспячэнне тэмпаў росту рознічнага тавараабаароту ў супастаўных коштах да паказчыкаў мінулага года на ўзроўні 105,6%; Вольга Палтаран, паштальён 4-га разраду аддзялення паштовай сувязі “Бабунічы” Петрыкаўскага раённага вузла паштовай сувязі, якая забяспечыла летась выкананне плана рэалізацыі тавараў паўсядзённага попыту на ўзроўні 102% і плана па падпісцы на перыядычныя выданні на ўзроўні 101,5%;

Наталля Карасёва, аператар пральных машын –прасавальшчык пральні Дома быту ААТ “Петрыкаўскі камбінат бытавога абслугоўвання”, за шматгадовую добрасумленную працу і высокія паказчыкі ў працы; Пётр Здаравенка, вадзіцель аўтобуса вытворчага ўчастка горада Петрыкава філіяла №13 ААТ “Гомельаблаўтатранс”, што забяспечыў выкананне задання па перавозцы пасажыраў у 2016 годзе на ўзроўні 102,7%.

У намінацыі сярод працаўнікоў будаўнічай галіны і арганізацый абслугоўвання лепшымі па прафесіі прызнаны: Віктар Капыток, цясляр чацвёртага разраду перасоўнай механізаванай калоны №4 ААТ “Гомельсаўгасбуд”, за якаснае выкананне даведзеных заданняў на ўзроўні 110%; Васіль Азёма, слесар аварыйна-аднаўленчых работ КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, за добрасумленную працу ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне працоўных абавязкаў.

У арганізацыях і ўстановах сацыяльнай сферы лепшымі вызначаны: Канстанцін Лапета, урач тэрапеўт прыёмнага аддзялення УАЗ “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца”, за высокае прафесійнае майстэрства, дасягненне значных вынікаў у лячэбнай дзейнасці, вялікі асабісты ўклад у развіццё аховы здароўя раёна, працяглую і бездакорную працу; Галіна Змушко, загадчык аптэкі №94 вёскі Мышанка, правізар першай катэгорыі, за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад па лекавым забеспячэнні насельніцтва раёна; Іван Жукоўскі, старшы інспектар аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, за шматгадовую добрасумленную працу ў органах унутраных спраў, высокі прафесіяналізм і выяўленую ініцыятыву пры правядзенні службовых мерапрыемстваў; Жанна Парфіевіч, настаўнік гісторыі ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Петрыкава”, за добрасумленную працу ў навучанні і развіцці падрастаючага пакалення, стварэнне ўмоў для раскрыцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, падрыхтоўку дыпламантаў раённых, абласных, рэспубліканскіх алімпіяд па гісторыі і грамадазнаўстве; Святлана Бурміч, выхавальнік ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Петрыкава”, за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, творчы падыход у пытаннях выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту, актыўную грамадскую і педагагічную дзейнасць; Сяргей Сергіенка, настаўнік ДУА “Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў”, за шматгадовую творчую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё музычнага мастацтва, актыўны ўдзел у грамадска-культурных мерапрыемствах; Валянціна Яхно, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Петрыкаўскага РАНС, за добрасумленнае і якаснае выкананне службовых абавязкаў у вобласці папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый; Галіна Палтаран, сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, за шматгадовую добрасумленную працу, адказны падыход да працы, актыўны ўдзел у грамадска-культурных мерапрыемствах і якаснае аказанне сацыяльнай дапамогі насельніцтву; Ігар Шастапалаў, дырэктар установы “Фізкультурна-спартыўны клуб “Ураджай”, за шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме спорту і турызму, стварэнне ўмоў для дзейснай працы, за асабісты ўклад у рашэнне задач па развіцці спорту.

Лаўрэаты звання ўзнагароджваюцца дыпломамі, памятнай стужкай “Лепшы па прафесіі-2016” і прэміямі. Іх прозвішчы будуць занесены на раённую Дошку Гонару.

У штогадовым конкурсе сярод суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва пераможцам з уручэннем Дыплома і прэміі прызнана ТАА “Легрыя” (дырэктар Анатоль Піскун). Назва таварыства таксама заносіцца на раённую Дошку Гонару. ТАА “Легрыя”  летась дасягнуты найлепшыя вынікі па выручцы ад рэалізацыі тавараў, работ, паслуг на аднаго працаўніка (265 тысяч рублёў). Падаткаў, збораў і пошліны было выплачана ў разліку на аднаго працаўніка 14 тысяч рублёў, аб’ём экспарту тавараў на аднаго працаўніка склаў 142 тысячы долараў ЗША.

Пераможцамі ў раённым конкурсе сярод калектываў фізічнай культуры, спорту і турызму з уручэннем пераходнага Кубка, Дыплома і грашовай прэміі для набыцця спартыўнага інвентару прызнаны калектывы – пераможцы круглагадовых спартакіяд: КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” (дырэктар Сяргей Макарэвіч), КСУП “Запаветы Ільіча” (дырэктар Сяргей Чыкіда), Муляраўскага сельвыканкама (старшыня Яўген Шэлег).

Дыпломамі райвыканкама паводле ўмоў працоўнага спаборніцтва ўзнагароджаны таксама шэраг перадавікоў вытворчасці галін народнай гаспадаркі, якія ўнеслі ўклад у выкананне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2016 годзе.

П. ВАЛОДЗІН.

Фота А. ГУСЕВА.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о