“Узаемападтрымка – крыніца росквіту”. Старшыня Мышанскага сельскага Савета Ірына Баяшэнка распавяла “ПН” пра сваю працу.

Мы – адна вялікая сям’яПраца кіраўнікоў сельскіх Саветаў звязана з урэгуляваннем праблем насельніцтва, – пачала Ірына Мікалаеўна. – Сельсаветы разам з органамі выканаўчай улады ўплываюць на сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна, а галоўнае – дапамагаюць вырашаць пытанні грамадзян.

Тэрыторыя Мышанскага сельскага Савета складае 12 924,16 гектараў. У яго склад уваходзіць шэсць населеных пунктаў, 2 з іх маланаселеныя. Напрыклад, у вёсцы Баянаў пражывае 5 чалавек, у вёсцы Старыя Кацуры – 8.

Колькасць усяго насельніцтва складае 1632 чалавекі, з іх працаздольнага ўзросту – 894, пенсійнага – 519, маладзей працаздольнага ўзросту – 219 чалавек.

Сапраўды, самая ёмістая і карпатлівая праца для старшыні сельсавета – праца з людзьмі. Галоўнае, не толькі выслухаць чалавека, але і пачуць, дапамагчы разабрацца ў сітуацыі, якая склалася.

У рашэнні многіх пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва ўдзельнічаюць органы грамадскага самакіравання і сацыяльныя работнікі.

Часам узнікаюць праблемы, якія неабходна вырашаць вельмі аператыўна – тады мы праводзім гутаркі з насельніцтвам, дзе абмяркоўваем розныя варыянты і магчымасці мясцовай улады ў вырашэнні жыццёва важных пытанняў.

Часцей за ўсё грамадзяне звяртаюцца па пытанні якасці дарог, іх рамонту, падсыпцы, грэйдзіравання. Вядома, дапамагчы ў гэтай сітуацыі мы можам не заўсёды. Але самыя небяспечныя ўчасткі – прыводзім у парадак. Так, у вёсцы Церабаў па вуліцах Юрыя Гагарына і Новасельнай было праведзена грэйдзіраванне і падсыпка.

На працягу 4 гадоў актыўна вялася работа па ліквідацыі аварыйных дрэў на могілках за сродкі самаабкладання.

Ліквідавана каля 35 дрэў у вёсцы Беседкі, больш за 15 – у вёсцы Старыя Кацуры, каля 20 – у Церабаве.

Калі ёсць магчымасць прыбраць дрэвы ўласнымі сіламі, зразумела, робім гэта. Тут нам вялікі памочнік – Мышанскае лясніцтва. Ніколі не адмовяць.

Складанасць з выдаленнем дрэў асабліва назіралася ў вёсцы Беседкі. Там векавыя дубы, прыбіраць іх было цяжэй за ўсё, таму за дапамогай мы звярталіся да альпіністаў.

На могілках размешчаны кантэйнеры для збору смецця, які вывозяць 2 разы на тыдзень. У перыяд святаў – колькасць вывазаў павялічваецца.

На тэрыторыі Савета ўжо закончаны капітальныя рамонты помнікаў і воінскіх пахаванняў. Застаецца толькі падтрымліваць іх у належным стане.

Незаменныя мае памочнікі – начальнік Мышанскага ўчастка ЖКГ Уладзімір Раманюк, ляснічы Мышанскага лясніцтва Уладзімір Гурыновіч, дырэктар сярэдняй школы Ганна Шэвель, дырэктар Дома культуры – Вольга Жукоўская, дырэктар дзіцячага сада Таццяна Фіндзюкевіч, дырэктар музычнай школы Дар’я Стрыгун.

Велізарную падзяку хачу выказаць маёй памагатай-старасце, яна ж дырэктар сельскага Дома культуры ў Церабаве – Наталлі Фаміной. Актыўная, адказная, з усімі знойдзе агульную мову, умее дамовіцца. Яна ўзяла на сябе частку працы па зборы сродкаў самаабкладання, якія мы актыўна выкарыстоўваем для вырашэння праблем па выдаленні аварыйных дрэў.

Асабліва прыемна, калі людзі таксама ідуць насустрач, наво-дзячы парадак на асабістых падворках, зямельных участках, рамантуюць, фарбуюць або замяняюць старыя агароджы, падтрымліваюць належны выгляд фасадаў дамоў, падкошваюць пустазельную расліннасць.

У нас у аграгарадку ёсць магчымасць застацца на пастаяннае месца жыхарства, уладкавацца на працу – гэта і лясная галіна, і сфера аграпрамысловага комплексу. Лясная гаспадарка дапамагае маладым спецыялістам жыллём.

Вядома, актуальнай праблемай застаецца замацаванне маладых спецыялістаў на сяле. У Мышанскую амбулаторыю ўрача агульнай практыкі ўладкаваліся зубныя ўрачы, але пасля адпрацоўкі – з’ехалі. Я шчыра веру, што сітуацыя гэтая часовая і моладзь будзе вяртацца жыць на вёску.

На пасадзе старшыні сельскага Савета Ірына Мікалаеўна ўжо 10 гадоў. За такі доўгі перыяд яна ведае не толькі асабіста кожнага жыхара, а і яго праблему.

– Дапамагаць людзям – асаб-ліва прыемна. Падабаецца – калі нешта атрымалася зрабіць. Я тады так радуюся, як быццам гэта я ў сябе дома зрабіла. На самай справе, мы жывем адной вялікай сям’ёй. Жыхары Мышанкі – вельмі дружныя людзі, якія гатовыя прыйсці на дапамогу.

Сёлета Мышанскі сельскі Савет на штогадовым конкурсе сярод гарадскіх, пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання вобласці па рашэнні пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва быў адзначаны дыпломам 2 ступені ў намінацыі “Лепшы гарадскі, пасялковы, сельскі Савет дэпутатаў” у групе з колькасцю насельніцтва ад 1500 да 2000 чалавек.

 

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

фота з архіву

 Ірыны Баяшэнка.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о