Мы адчуваем моцную падтрымку

Штогод Петрыкаўская агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення атрымлівае спонсарскую і дабрачынную дапамогу ад розных арганізацый і ўстаноў раёна і вобласці.
У тым, што беларусы адзіныя ў сваіх дабрачынных намкненнях і заўсёды прыйдуць на дапамогу адзін аднаму, пераканана выконваючая абавязкі дырэктара Валянціна Ермалінская.
Дзеці з асаблівасцямі заўсёды маюць большую патрэбу ва ўвазе, ім трэба больш часу на вывучэнне тых ці іншых прадметаў у школе, многім усё яшчэ патрэбна мацярынскія клопат і пяшчота.
– Да нас з усіх абласцей прыязджаюць дзеці з псіхафізічнымі асаблівасцямі, каб атрымаць цэлы спектр прафесійнай дапамогі ад педагогаў-дэфектолагаў, – распавяла ў час гутаркі Валянціна Уладзіміраўна.
Пра агульнаадукацыйны працэс спецыяліст паведаміла наступнае:
– Навучанне дзяцей праходзіць па двух накірунках. Па першым дзеці атрымліваюць прафесійную дапамогу ад настаўнікаў-дэфектолагаў, па другім – адбываецца рэалізацыя праграмы агульнаадукацыйнай школы з 1 па 10 клас. Арганізаваны гадзіны, дзе настаўнік займаецца з дзецьмі індывідуальна. Мы намагаемся развіваць творчыя здольнасці ў нашых навучэнцаў у час правядзення аб’яднанняў па інтарэсах. Акрамя таго, мы ствараем дзецям хатнюю абстаноўку. У нас ёсць выдатныя спальныя месцы, гульнявыя пакоі, душавыя. Дзеці павінны адчуваць сябе свабодна.
Валянціна Уладзіміраўна адзначыла, што за апошнія гады значна палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы.
– Хачу падзякаваць усім, хто аказвае нам спонсарскую і дабрачынную дапамогу: начальнікам Петрыкаўскага РАСК і аддзела ўнутраных спраў, дырэктарам – ААТ “Трэст Шахтаспецбуд”, ААТ “Гомельаблаўтатранс”, прадстаўніцтву “Белдзярж-страх”, “Жыткавічыгаз РГС Петрыкаўскі ПУ “Жыткавічыгаз”.
На Новы год да нас завітаў прадстаўнік выдання “Гомельская праўда” і ўручыў два высакаякасныя мікрафоны. А на першае верасня калектыў Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій” уручыў дзецям неабходныя прылады да навучання і салодкія падарункі. Дарэчы, работнікі прадпрыемства – нашыя частыя госці!, – пазначыла суразмоўца.
У канцы размовы Валянціна Уладзіміраўна адзначыла, што працаваць значна прасцей, калі ты ведаеш, што ў дзяцей ёсць такая неверагодная падтрымка, ёсць усё неабходнае для вучобы, творчай і спартыўнай рэалізацыі.
– Віншую усіх беларусаў з Днём народнага адзінства і жадаю нам усім працягваць дапамагаць адзін аднаму. Шчыра веру, што толькі так мы можам стаць яшчэ мацней як фізічна, так і духоўна!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о