Традыцыйны для лютага раённы конкурс “Містар Х”, які штогод праводзіцца ў гонар Дня абаронцаў Айчыны, сёлета змяніў свой фармат – стаў гарадскім.

Суботнім вечарам конкурс вывеў на сцэну раённага Дома культуры чатырох смелых і таленавітых прадстаўнікоў гарадскіх устаноў адукацыі.
Конкурсныя выпрабаванні дазволілі ўдзельнікам прадэманстраваць уласныя таленты і рашуча заявіць пра сваё жаданне перамагчы.

Мужнасць у спалучэнні  з творчасцю і крэатывам Мужнасць у спалучэнні  з творчасцю і крэатывам Мужнасць у спалучэнні  з творчасцю і крэатывамПраграма конкурснага вечара ўключала ў сябе некалькі этапаў: конкурсы “Дазвольце прадставіцца” і “Творчы авангард”, стэнд-ап конкурс “Школьныя будні” і дэфіле “Fashion ХХІІ”. У кожным з іх канкурсанты стараліся прадставіць сябе па максімуме. Самапрадстаўленне і знаёмства з гледачамі Віталія Кавальчука суправаджалася сапраўдным караткаметражным фільмам, дзе ў ролі галоўнага героя – наш канкурсант. “Творчы авангард” Аляксандра Дамасевіча знайшоў жывы водгук у сэрцах гледачоў: зачаравала не толькі ігра хлопца на электрагітары – песню ў яго выкананні падхапіла ледзь не ўся глядацкая зала. Між іншым, усе астатнія ўдзельнікі конкурсу танчылі, ды яшчэ як!

Што да стэнд-ап конкурса “Школьныя будні”, то ўдзельнікі каманд КВЗ адразу выдзяліліся якасцю і ўзроўнем гумару, а таксама аратарскім майстэрствам у гумарыстычным жанры. Тут не было роўных Руслану Занкевічу – яркія жарты і красамоўства канкурсанта зрабілі сваю справу: ні адзін жарт не застаўся без увагі гледачоў.

У час дэфіле ўдзельнікі прадставілі сваё бачанне адзення будучыні. Усе вобразы былі надзвычай разнастайныя, аднак у поўнай меры адпавядалі абранаму стылю канкурсантаў: Уладзіслаў Міцура – элегантны, абаяльны і артыстычны выйшаў у суправаджэнні вытанчанай стыльнай дзяўчыны.

І ўсё ж любы конкурс мае на мэце вызначыць пераможцу. Так, па выніках чатырох конкурсных іспытаў, дзякуючы самай лепшай і адданай камандзе балельшчыкаў, намінацыя “Прыз глядацкіх сімпатый” дасталася навучэнцу другой гарадской школы Віталію Кавальчуку. “Містарам “Крэатыў” прызнаны Аляксандр Дамасевіч з СШ №1, а “Містар “Пазітыў” – гімназіст Уладзіслаў Міцура. Што да параможцы, то сёлета ім стаў навучэнец адзінаццатага класа СШ №1 Руслан Занкевіч. Мы шчыра віншуем усіх юнакоў з годным выступленнем і дзякуем за падораны добры настрой.

Ад арганізатараў конкурсу – аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама аддзела адукацыі і пры падтрымцы арганізацый і прадпрыемстваў раёна ўсе ўдзельнікі конкурснай праграмы “Містар Х-2021” былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Галіна Казак.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о