На гэтым тыдні раён прымаў выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні
органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пад старшынствам Наталлі Качанавай.

У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч, кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, міністэрстваў, прадпрыемстваў, дэпутаты ўсіх узроўняў.
Цэнтральнай тэмай выязнога пасяджэння стала работа органаў мясцовага кіравання і самакіравання па развіцці тэрыторый і павышэнні эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў.
– Ужо не першы год рэалізуецца галоўная задача, пастаўленая Прэзідэнтам і замацаваная VI Усебеларускім народным сходам, па раўнамерным развіцці рэгіёнаў. Таму мы і праводзім пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні з органамі мясцовага самакіравання ў выязным фармаце: заўсёды карысна на месцы паглядзець, якія пытанні ёсць у насельніцтва, як развіваюцца прадпрыемствы, сацыяльная інфраструктура, сістэма ЖКГ. Іншымі словамі, хочам зразумець, што трэба яшчэ зрабіць для таго, каб людзі жылі камфортна і ўтульна, а моладзь імкнулася вяртацца пасля атрымання адукацыі на малую радзіму, уладкоўвацца на працу, ствараць сем’і, – задала тон сустрэчы старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава.
Да пачатку пленарнага пасяджэння прадстаўнікі ўлады аглядава пазнаёміліся з жыццём райцэнтра. Без перабольшвання можна сказаць, што з уводам горнаабагачальнага камбіната ААТ “Беларуськалій” Петрыкаў прыкметна змяніўся і гэта ёсць наглядная ілюстрацыя таго, як у ідэале павінны развівацца тэрыторыі вакол градаўтвараючага прадпрыемства. Так, у райцэнтры з’явіўся новы мікрараён “Паўночны”, у якім размешчаны сучасны дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці на 240 месцаў, амаль два дзясяткі арэндных дамоў, інтэрнат на 230 месцаў, па суседстве – рэканструяваны пры спонсарскай падтрымцы прадпрыемства акушэрска-гінекалагічны корпус УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ”. “Горад, дзе хочацца жыць і гадаваць дзяцей”, – падзялілася ўражаннямі Наталля Іванаўна.
Удзельнікі нарады наведалі фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Прыпяць”, адкрыты ў 2019 годзе пасля маштабнай рэканструкцыі і мадэрнізацыі. Сёння гэта галоўны спартыўны аб’ект Петрыкава. У сілу яго шматфункцыянальнасці тут арганізавана работа па чатыром відам спорту: цяжкай і лёгкай атлетыцы, футболе і валейболе. Запатрабавана сярод гараджан і сучасная трэнажорная зала. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава паднесла спартсменам-навучэнцам установы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Петрыкаўскага раёна” падарунак – прафесійныя мячы для валейбола і пажадала спартыўных перамог і поспехаў у вучобе.
На пасяджэнні разгледзелі шэраг пытанняў, якія датычацца развіцця рэгіёнаў. Адно з іх – развіццё і павышэнне эканамічнага патэнцыялу раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Паводле слоў намесніка старшыні аблвыканкама Андрэя Канюшкі, на Гомельшчыне ўжо рэалізавана пяць дзяржаўных праграм па падтрымцы тэрыторый, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС. За гэты час пабудавана больш за 33 тысячы кватэр і дамоў для перасяленцаў, інвалідаў, спецыялістаў, падведзены прыродны газ у 132 населеныя пункты, пракладзена амаль 3,5 тысячы кіламетраў дарог, узведзены і рэканструяваны 134 школы, 101 дашкольная ўстанова, 114 ФАПаў, амбулаторый, паліклінік, уведзена ў эксплуатацыю 19 прадпрыемстваў і 58 гаспадарак. Цяпер ідзе рэалізацыя шостай праграмы, большую частку інвестыцый якой плануецца накіроўваць на вытворчую сферу, будаўніцтва і рэканструкцыю аб’ектаў сельгаспрызначэння. На бягучую пяцігодку сфарміраваны пералік са 134 інвестыцыйных праектаў. Ужо рэалізавана восем, да канца года будзе яшчэ 13. Дзякуючы гэтаму з’явіц-ца больш за 1200 новых працоўных месцаў.
– Упэўнены, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы, разам з забеспячэннем развіцця вытворчасці і паслуг, павышэннем эфектыўнасці выкарыстання аб’ектаў нерухомай маёмасці, уцягваннем у гаспадарчы абарот пустых жылых дамоў, стымуляваннем інвестыцыйнай актыўнасці павялічаць прывабнасць жыцця і работы за межамі буйных гарадоў, – падкрэсліў намеснік губернатара.У дадатак да тэмы планаў бягучай пяцігодкі першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар адзначыў, што галоўнай задачай застаецца рост дабрабыту грамадзян і скарачэнне разрыву паміж мінімальным і максімальным узроўнем заработнай платы. Таму асноўная задача рэгіянальнай палітыкі – стварыць альтэрнатыву абласным цэнтрам у частцы занятасці, даходаў. Пры гэтым важна ўлічваць спецыфіку кожнага асобнага рэгіёна. Напрыклад, арыентацыя на прамысловасць як асноўны пункт росту дазволіла Петрыкаўскаму раёну дэманстраваць больш высокія тэмпы развіцця ў адносінах да вобласці. За дзевяць месяцаў аб’ёмы прамысловай вытворчасці выраслі ў 2,8 раза, што на парадак вышэй за сярэдні па вобласці (104,3 %) і краіне (111,1 %). Фінансавае становішча прад-прыемстваў адрознівае стабільная дынаміка чыстага прыбытку, удзельная вага стратных арганізацый стабільна ніжэйшая за сярэднеабласное значэнне.
Таксама на выязным пася-джэнні размова ішла пра бю-джэтна-падатковую палітыку, удасканаленне заканадаўства пра мясцовае кіраванне і сама-кіраванне, важнасць інвестыцый для павышэння прывабнасці невялікіх населеных пунктаў.
Завяршылася рабочае выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі экскурсіяй у гісторыка-этнаграфічны комплекс-музей пад адкрытым небам у аграгарадку Ляскавічы, дзе былі наведаны тэматычныя пляцоўкі, дэманструючыя ўклад мясцовых жыхароў, іх рамёствы. Наталля Качанава падкрэсліла: на Палессі жывуць сапраўдныя ўмельцы, творчыя, добрыя, адкрытыя людзі. Яна падзякавала майстрам за захаванне народных традыцый. “Гэта наша нацыянальнае багацце”, – дадала Наталля Іванаўна.
У Нацыянальным парку “Прыпяцкі” рэалізуецца інвестыцыйны праект – цэх пелетнай вытворчасці магутнасцю 20 тысяч тон у год, на якім будуць выпускаць прэміяльную і індустрыяльную пелету. Як паведаміў у час прэзентацыі інвестпраекта генеральны дэрэктар Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” Юрый Апановіч, будаўніцтва аб’екта пачалося сёлета ў чэрвені і ўжо выканана на 68 %:
– Пастаўшчыком абсталявання выступае расійская кампанія, таму праблем з запчасткамі не будзе. Тое, што вытворчасць бу-дзе запатрабаванай, зразумела ўжо зараз: будаўніцтва яшчэ ідзе, а замовы ад патэнцыйных партнёраў ужо паступаюць.
Неаднаразова ў час выязнога Савета старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава згадвала словы Прэзідэнта: мясцовыя органы ўлады – гэта кіраўніцтва на месцах, якое нясе поўную адказнасць.
– Тут вы кожны дзень сустракаецеся з людзьмі, ведаеце чым яны жывуць і што трэба сёння зрабіць, каб эфектыўна развіваўся раён, а грамадзяне жылі ў камфортных умовах. У гэтым плане дэпутацкі корпус Гомельскай вобласці паказвае сябе належным чынам. Заслугоўвае высокай ацэнкі і праведзеная работа ў тым ліку па добраўпарадкаванні, навядзенні парадку, развіцці сацыяльнай сферы, паколькі значная яе частка выканана ў выніку ўзаемадзеяння з насельніцтвам. Пэўныя сродкі на гэта затрачвае дзяржава, мясцовыя органы кіравання, але вырашэнне гэтых задач было б немагчымае без удзелу саміх грамадзян, якія жывуць тут, – пазначыла Наталля Качанава.

Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о