У ліпені бягучага года на пасяджэнні Прэзідыума райсавета быў зацверджаны склад маладзёжнага Савета пры Петрыкаўскім раённым Савеце дэпутатаў, у які ўвайшлі чатырнаццаць прадстаўнікоў маладога пакалення розных арганізацый раёна. На гэтым тыдні прайшла першая сесія органа самакіравання.

Моладзь Петрыкаўшчыны: “Наша ініцыятыва – ваша падтрымка”
Дзмітрый Корж: “Задум у маладзёжнага Савета многа”

У павестцы дня – адказныя пытанні: выбар старшыні Савета, яго намесніка, сакратара, Прэзідыума маладзёжнага Савета. На абмеркаванне вынесена пытанне аб зацвярджэнні плана работы на 2021 год.
Па выніках агучаных прапаноў, аднагалосна старшынёй абраны Дзмітрый Корж (на фота), настаўнік ДУА “Сярэдняя школа №2”, намеснік старшыні – Кацярына Лісава, педагог – арганізатар ДУА “Сярэдняя школа №2”, сакратаром абрана Алеся Чыгірова, спецыяліст аддзела спорту і турызму. У склад Прэзідыума да вышэйназваннага маладзёжнага саставу ўвайшлі Марына Шулякоўская, педагог “Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў”, Алена Гурына, участковы інспектар аддзела ўнутранных спраў, Аляксандр Капінскі, спецыяліст унітарнага прадпрыемства “Палессе-Аграінвест”.
Пасяджэнне сесіі прайшло па рэгламенце, што дазволіла прысутным адчуць важнасць і адказнасць работы органа самакіравання і прынятых ім рашэнняў.
Словы-пажаданні агучыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч:
– Вы спрабуеце сябе ў ролі выканаўцаў важных спраў. Будзьце адкрытымі, удумлівымі, патрабавальнымі ў першую чаргу да сябе. Вам дадзена магчымасць удасканальваць жыццё роднага краю, увасабляць мары ў жыццё.
Важным момантам сесіі быў выбар накірункаў для работы ў далейшым. Пры планаванні работы маладзёжнага Савета былі ўлічаны аспекты, якія патрабуюць асаблівай увагі, на погляд моладзі раёна. Дзмітрый Корж агучыў праект плана, пры рэалізацыі якога прадугледжана цеснае ўзаемадзеянне з заканадаўчай і выканаўчай уладай. Усе запланаваныя мерапрыемствы складзены з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на тэрыторыі раёна. Гэта і ўдзел у днях інфармавання, рэалізацыя рэспубліканскага проекта “Адкрыты дыялог”, удзел у дыялогавых пляцоўках, акцыях, як і раённых, так і абласных і рэспубліканскіх.
Члены Савета надалі ўвагу пытанню трансляцыі сваёй дзейнасці ў сродках масавай інфармацыі, сацыяльных сетках, распрацоўцы іміджавай прадукцыі сваёй арганізацыі.
План работы Маладзёжнага Савета прыняты. Пытанні актуальныя. Жаданні шчырыя.

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о