Стагоддзе камсамола Прэзідэнт назваў знамянальным  днём для ветэранаў арганізацыі, сучаснай моладзі, тых, хто працягвае традыцыі самага масавага маладзёжнага руху.

“Мы жадаем змяніць свет да лепшага, гэта асноўная задача моладзі”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі моладзі грамадскіх аб’яднанняў. У ліку актывістаў БРСМ прысутнічала таксама дэлегацыя Гомельскай вобласці, у якую ўвайшлі і нашы землякі – лідар райкама саюза моладзі Дар’я Туравец і інспектар РАНС Валянціна Яхно.  У святочным канцэрце прыняў удзел таксама былы лідар райкамаў БПСМ і БРСМ Віталь Пілер.

Моладзь павінна змяніць свет. Удзельнікі сустрэчы з Прэзідэнтам напярэдадні камсамольскага юбілею падзяліліся ўражаннямі

Валянціна, якая з’яўляецца сакратаром першаснай арганізацыі БРСМ раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, падзялілася сваімі ўражаннямі ад сустрэчы:

– Больш за ўсё спадабалася, што Прэзідэнт надае шмат увагі развіццю моладзі, лічыцца з нашым меркаваннем і ўважліва слухае нашыя пажаданні.  З моладдзю ён размаўляў адкрыта.

У сваю чаргу, Дар’я адзначыла, што на сустрэчы былі агучаны асноўныя задачы развіцця саюза моладзі, акрэслены метады вырашэння актуальных праблем:

– Было цікава паслухаць пра вопыт кіраўніка дзяржавы ў яго бытнасць камсамольцам. Не ўсё ўдавалася зрабіць з першага разу, і гэта зразумела. Агульнымі намаганнямі мы хутчэй зробім краіну больш зручнай для моладзі!

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота райкама БРСМ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о