Праблема наркаманіі ў цяперашні час ва ўсім свеце застаецца вельмі вострай і актуальнай. Яна не з’яўляецца толькі медыцынскай, а ўяўляе сабой складаную медыка-сацыяльную праблему. Сутнасць з’явы, наступствы і магчымыя меры прафілактыкі наркаманіі – у каментарыі інструктара-валеолага РЦГЭ Анастасіі Валер’еўны Сяровай.

Дзевяць з дзесяці наркаманаў практычна невылечныя. Многія з іх не дажываюць да 40 гадоў. Пераважная большасць ужываючых наркотыкі (звыш 80%) – маладыя людзі ва ўзросце 18-30 гадоў. Але, на жаль, усё часцей да наркотыкаў прыкладваюцца дзеці і падлеткі. Для Беларусі гэтая праблема вельмі актуальная.

Моладзь і наркотыкіШто такое наркаманія, і як адбываецца далучэнне да наркотыкаў?
Наркаманія – цяжкае псіхічнае захворванне, якое ўзнікае пры сістэматычным ужыванні наркотыкаў.
Сярод прычын, якія штурхаюць непаўналетніх да ўжывання наркотыкаў, можна вылучыць наступныя: сацыяльная ўзгодненасць, задавальненне, даступнасць, цікаўнасць, варожасць, сыход ад фізічнага стрэсу.
Адрозніваюць дзве асноўныя групы прыкмет ужывання наркотыкаў: паводніцкія і фізіялагічныя.
Адна з паводніцкіх прыкмет –нарастанне ўтоенасці дзіцяці, якое суправаджаецца павелічэннем працягласці “гулянняў”, познім адыходам да сну, з’яўленнем у дзіцяці дрымотнасці ці, наадварот бессані. Назіраецца падзенне цікавасці да вучобы, прагулы школьных заняткаў, пагаршэнне памяці і ўвагі. Разам з тым растуць фінансавыя запыты, з’яўляюцца новыя сумніўныя сябры. Маюць месца беспадстаўная змена настрою, выкрутлівасць, ілжывасць, сыход ад адказаў на прамыя пытанні.
Фізіялагічныя прыкметы: бледнасць або пачырваненне скуры, пашыраныя або звужаныя зрэнкі, пачырванелыя або мутныя вочы, няскладная, запаволеная або паскораная гаворка, страта апетыту, пахуданне, а часам – празмернае ўжыванне ежы, хранічны кашаль, дрэнная каардынацыя рухаў.
Стан наркатычнага ап’янення нагадвае алкагольнае, але без характэрнага паху алкаголю з рота. Агульнай прыкметай гэтага ап’янення з’яўляецца эйфарыя.
Лячэнне наркаманіі – адна з самых складаных задач, дзе ўсё залежыць ад самога хворага, ад яго цвёрдага жадання і намеру поўнай адмовы ад ужывання ў далейшым любых псіхаактыўных і наркатычных рэчываў. Толькі ў гэтым выпадку можа быць выпрацавана стойкая пажыццёвая рэмісія.

Меры прафілактыкі:
У барацьбе з наркаманіяй сярод моладзі найбольш эфектыўнымі мерамі з’яўляюцца прафілактычныя меры. Многае залежыць, перш за ўсё, ад бацькоў, педагогаў, медыцынскіх работнікаў.
Неабходна часцей гутарыць з дзецьмі і падаваць ім асабісты станоўчы прыклад.
Важна стымуляваць іх самастойнасць і незалежнасць, умацоў-ваць упэўненасць у сабе.
Вучыць дзіця ўменню супрацьстаяць негатыўным спакусам, спраўляцца з няўдачамі.
Ствараць у маладзёжным асяроддзі сітуацыі, якія перашкаджаюць ужыванню наркотыкаў.
Далучаць дзяцей і падлеткаў да заняткаў фізкультурай і спортам, актыўнага культурнага адпачынку ў вольны час.
Распаўсюджваць інфармацыю пра прычыны, формы і рэальныя наступствы ўжывання наркатычных сродкаў.
Фарміраваць у падлетка навыкі аналізу і крытычнай ацэнкі інфармацыі, якую атрымліваюць пра наркотыкі, і ўменне прымаць правільныя рашэнні.
Узаемадзейнічаць з арганізацыямі і структурамі, якія праводзяць прафілактычную працу па спыненні распаўсюджвання і ўжывання наркотыкаў.
Доўг дарослых – зберагчы нашу моладзь ад наркатычнай чумы і накіраваць яе энергію на стварэнне.

Галіна КАЗАК.

Фота: SYDA PRODUCTIONS / SHUTTERSTOCK.COM

Гомельскімі мытнікамі спынены ўвоз на тэрыторыю ЕАЭС 8 кілаграмаў гашышу і марыхуаны.
Спроба незаконнага ўвозу 8 кілаграмаў гашышу і марыхуаны спынена гомельскімі мытнікамі ў пункце пропуску “Новая Рудня”. Небяспечныя наркотыкі планавалася даставіць з Украіны ў Расійскую Федэрацыю.
Грамадзянін Рэспублікі Малдова ў грузавым аўтамабілі “Сканія” схаваў у асабістых рэчах 12 празрыстых поліэтыленавых упаковак. Вадзіцель растлумачыў, што ва ўпакоўках знаходзіцца харчовая дабаўка для сабак.
Экспертам упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці ўстаноўлена, што дадзеныя рэчывы з’яўляюцца небяспечнымі наркатычнымі сродкамі, якія не выкарыстоўваюцца ў медыцынскіх мэтах, – гашышам і марыхуанай.
У ходзе правядзення далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў мытнікі ўстанавілі, што злачынства здзейснена групай асоб па папярэдняй змове: грамадзянін Малдовы павінен быў даставіць наркотыкі ў Маскву, за што атрымальнік абавязаўся выплаціць яму ўзнагароджанне.
Гомельская мытня ўзбудзіла крымінальную справу па прыкметах здзяйснення злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 328-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да дзесяці гадоў.
У цяперашні час праводзяцца далейшыя аператыўна-следчыя мерапрыемствы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о