Традыцыйна ў Дзень   Перамогі перад пачаткам святочных мерапрыемстваў кіраўнікі мясцовай улады наведваюць з віншаваннямі і падарункамі ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Сёлета старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка разам з ваенкамам Аляксандрам Адамоўскім і кіраўніком ветэранскай арганізацыі раёна Міхаілам Соймам з падарункамі і кветкамі завіталі да ветэранаў вайны Уладзіміра Будовіча і Апанаса і Ганны Занкевічаў.

1

Уладзімір Васільевіч штогод удзельнічаў у раённых урачыстасцях з нагоды Дня Перамогі, а вось сёлета, на жаль, пашкодзіў нагу, таму шчыра папрасіў прабачэння за тое, што не ў страі, пажартаваўшы, што, маўляў, ногі не ходзяць, а запчастак на іх няма. Са старшынёй райвыканкама ветэран сардэчна пагутарыў пра развіццё раёна, пацікавіўся навінамі з будаўніцтва горнаабагачальнага камбіната.

У сям’і Занкевічаў шаноўныя госці таксама затрымаліся. Ганна Мартынаўна ўсіх, абняўшы, шчыра пацалавала, а Апанас Ігнатавіч, былы марак, удзельнік вызвалення Ленінграда, расказаў пра свой баявы шлях і гісторыю пра збіты ім варожы самалёт.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Шчэрбак і яе намеснік, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Аляксандрай Янчанкава са святочнай місіяй наведаліся ў тры гарадскія кватэры. Кожнаму з ветэранаў ужо даўно пераваліла за дзявяты дзясятак.

2

На жаль, сустрэць гасцей у дзвярах не змагла Вера Абузава, бо даўно ўжо прыкавана да ложка і без дапамогі іншых не можа абыходзіцца. Але зразумела, з якой нагоды да яе зайшлі, вочы заблішчэлі слязьмі.

Аляксандр Сляпых ужо сем месяцаў не выходзіць з кватэры – чацвёрты паверх. Аднак сустрэў гасцей у святочным касцюме з медалямі. З гумарам пашкадаваў, што прыйшлі толькі жанчыны, няма з кім перакуліць “сто грамаў баявых”.

Шкада, што Мікалай Будовіч не пачуў усіх слоў віншаванняў, бо слых падводзіць. Тым не менш сам віншаванняў гасцям не шкадаваў.

Пятро Шадура, Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтараў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о