Напярэдадні прафесійнага свята – Дня міліцыі – прадстаўнікі гэтай прафесіі сабраліся ў актавай зале гімназіі на ўрачыстасць. Парадныя кіцелі, упрыгожаныя аксельбантамі, аздобленыя нагруднымі знакамі і медалямі, надавалі падзеі і ўсім яе героям асаблівую святочнасць. Побач з нашымі праваахоўнікамі ў гэты дзень, як і па жыцці ўвогуле, былі іх жонкі і дзеці.

Часовы выканаўца абавязкаў начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Белькавец павіншаваў калег сённяшніх і тых, хто на заслужаным адпачынку, але не мінае магчымасці разам з імі  адзначыць свята, з 101 гадавінай з дня стварэння беларускай міліцыі, пазначыўшы істотны ўклад кожнага з іх у агульную справу. Да віншаванняў далучыліся таксама намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп, старшыня першаснай арганізацыі савета ветэранаў АУС Васіль Дашкевіч, начальнік аддзялення Дэпартамента аховы МУС Руслан Сцяпанаў.

Добрасумленная праца многіх супрацоўнікаў міліцыі ў гэты дзень была адзначана ўзнагародамі. Грамату райвыканкама атрымаў старшы інспектар аддзялення ДАІ Дзмітрый Прыходзька, а Грамату райсавета – памочнік дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы Аляксандр Назаранка. Граматай УУС аблвыканкама быў ганараваны начальнік ізалятара часовага ўтрымання Андрэй Сабаленка, а падзякай – міліцыянер-вадзіцель Аляксандр Андрук.

Юбілейныя медалі “100 гадоў беларускай міліцыі” былі ўручаны начальніку аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Андрэю Несцерчуку, начальніку штаба Ганне Нікель, участковаму інспектару Алегу Герасіменку, ветэрану АУС Дзмітрыю Кнігу.

Чарговыя званні былі прысвоены інспектару крымінальнай інспекцыі Марыне Цішкевіч, старшаму ўчастковаму інспектару ІСН Сяргею Шылянкову. Падзяка АУС была ўручана ветэранам Мікалаю Куксу і Віктару Харытоненку.

Шэрагам узнагарод былі адзначаны і супрацоўнікі аддзялення Дэпартамента аховы. Загадам начальніка Дэпартамента міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Аляксандр Марціновіч быў ганараваны нагрудным знакам “За адзнаку”. Граматамі абласнога ўпраўлення аховы адзначаны міліцыянер Аляксандр Карнейчык і  міліцыянер-вадзіцель Аляксандр Марцынкевіч, падзякай – міліцыянер-вадзіцель Аляксандр Юркавец і міліцыянер Мікалай Пінчук.

Для атрымання лістоў падзякі на сцэну таксама былі запрошаны Галіна Кулак і Віктар Кулак – бацькі камандзіра ўзвода міліцыі Аляксея Кулака, а таксама Валерый Корбут – бацька міліцыянера групы затрымання Сяргея Корбута.

Выдатным падарункам праваахоўнікам стаў канцэрт, падрыхтаваны творчым калектывам гімназіі, дзе галоўнымі артыстамі былі дзеці тых, хто сабраўся ў зале.

дзень міліцыі 078 дзень міліцыі 081 дзень міліцыі 082 дзень міліцыі 094 дзень міліцыі 128 дзень міліцыі 133 дзень міліцыі 134 дзень міліцыі 144

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о