22 верасня — Сусветны Дзень без аўтамабіля, у які аўтамабілістам і матацыклістам прапаноўваецца хаця б на дзень адмовіцца ад выкарыстання транспартных сродкаў.

Пажадана ў гэты дзень перасесці на веласіпеды, прайсціся пяшком ці скарыстацца  грамадскім транспартам.

Изображение 059

Падобныя мерапрыемствы праводзіліся ў розных гарадах з пачатку нафтавага крызісу 1973 года. У першыя два гады Дні без аўтамабіляў былі праведзены ў Рэйк’явіку (Ісландыя), Баці (Сомерсет, Вялікабрытанія) і Ля Рашэлі (Францыя). У 1995 годзе для падтрымання падобных Дзён быў створаны нефармальны Кансорцыум “World Car Free Days”. Першая нацыянальная кампанія была праведзена ў 1997 годзе ў Вялікабрытаніі асацыяцыяй “Environmental Transport Association”, другая — у 1998   годзе ў Францыі, пад назвай “In town”, а ў 2000 годзе Еўрапейская Камісія распаўсюдзіла кампанію на ўсю тэрыторыю Еўрапейскага Саюза.

У гэтым жа годзе такія Дні сталі праводзіцца па ўсім свеце.

У 2008 годзе да акцыі далучылася Беларусь. Мерапрыемства, закліканае звярнуць увагу грамадскасці на экалагічныя праблемы гарадоў, у тым ліку якасць атмасфернага паветра, праходзіць у рэспубліцы даволі паспяхова. Пра гэта сведчаць факты паляпшэння якасці паветра ў гарадах. Штогод 22 верасня прадухіляецца выкід забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ў  аб’ёме ад 350 тон і больш.

У гэты дзень у гарадах Беларусі высаджваюць кусты і дрэвы, працуе бясплатны пракат ровараў. А на прыпынках грамадскага транспарту вадзіцелям, якія пакінулі сваю машыну ля дома, уручаюць сувеніры.

Шаноўныя землякі,  далучайцеся да акцыі. Давайце разам зробім паветра Петрыкаўшчыны чысцейшым.

Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ.

Фота Пятра ШАДУРЫ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о