Работа інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райсавета дэпутатаў Сяргея Макарэвіча ў Конкавічах пачалася са справаздачы старшыні сельскага Савета Васіля Макараўца за 2018 год. Частка леташніх мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Савета тычылася асваення сродкаў самаабкладання насельніцтва – устаноўка агароджаў на могілках, выдаленне аварыйных дрэў, рамонт агароджаў па вуліцах вёсак і ўласна аграгарадка.

Маршрутамі ІПГ. У аграгарадку не хапае медыкаў і прыпынкаў

Маршрутамі ІПГ. У аграгарадку не хапае медыкаў і прыпынкаў

 

Маршрутамі ІПГ. У аграгарадку не хапае медыкаў і прыпынкаў
Менавіта таму гутарку з жыхарамі Конкавічаў, якія сабраліся ў актавай зале мясцовага сада-школы, Сяргей Макарэвіч пачаў з прапановы больш адказна аднесціся да такой формы фінансавання мясцовага самакіравання, бо 5 рублёў у год з аднаго падворка – гэта невялікая сума, але для агульнай справы неабходная.
Таксама старшыня райсавета папрасіў удзельнікаў сустрэчы па-гаспадарску адносіцца да афармлення і добраўпарадкавання сваіх сядзіб, а таксама да домаўладанняў, якія засталіся ім пасля памерлых сваякоў. Час паказвае, што Петрыкаўшчына набывае папулярнасць у плане адпачынку і знаходзіцца ўсё больш жадаючых набыць тут дачныя домікі. Калі пустуючыя сядзібы знаходзяцца пад наглядам, то і выгляд маюць прэзентабельны. Патлумачыў палажэнні новага Указа № 357 “Пра пустуючыя і лядашчыя дамы”, якія даюць правы мясцовай уладзе ў распараджэнні такой маёмасцю за няйменнем гаспадароў.
Нярэдка цяпер на сустрэчах з насельніцтвам агучваецца пытанне недахопу медыцынскіх кадраў. Жыхары Конкавічаў выказалі пажаданне пра ўзнаўленне працы стаматалагічнага фізіяпрацэдурнага кабінетаў у іх амбулаторыі, тым больш, што ўсё абсталяванне тут ёсць. Загадчык паліклінікай ЦРБ Настасся Сазонава, якая ўвайшла ў склад інфармацыйна-прапагандысцкай групы, паведаміла, што разглядаецца пытанне выезду сюды спецыяліста-стаматолага раз у месяц. Пры неабходнасці такія прыёмы могуць быць і больш частымі. З-за недахопу вакансій працу кабінета фізіяпрацэдур пакуль узнавіць немагчыма.
Сяргей Макарэвіч перадаў адміністрацыі ЦРБ прапанову пра тэрміновае вырашэнне гэтага пытання.
У адным са зваротаў прагучала пажаданне пра ўстаноўку аўтобуснага прыпынку ў напрамку руху на Пціч і размяшчэння раскладу руху аўтобусаў. Інжынер філіяла аўтапрадпрыемства “Гомельаблаўтатранс” Людміла Некрашэвіч запэўніла, што ў лютым раскладамі руху будзе забяспечаны кожны прыпыначны пункт. А пра ўсталяванне недастаючай прыпыначнай канструкцыі Сяргей Макарэвіч паабяцаў уласна пагутарыць з кіраўніцтвам акцыянернага таварыства “Гомельаблаўтатранс”.
На сустрэчы таксама было вырашана пытанне пра выезды парыкмахера па заяўках для абслугоўвання жыхароў аграгарадка, абмеркавана схема завозкі балоннага газу і работы тэхнікі на ачыстцы каналізацыйных калодзежаў на прыватных падворках, агучана перспектыва газіфікацыі населенага пункта.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о