У мінулую суботу горад Гомель вітаў удзельнікаў абласнога маладзёжнага форуму “Беларусь – гэта мы!”

Маладзёжным ініцыятывам быцьАпошні ператварыўся ў маштабную пляцоўку для агучвання маладзёжных ініцыятыў. Адкрыты дыялог у фармаце бліц-меркаванняў стаў цудоўнай магчымасцю для каманд-удзельніц у пера-крыжаваным апытанні абмяняцца сваімі пазіцыямі і поглядамі. Пляцоўка аб’яднала лідараў маладзёжнага руху і прадстаўнікоў мясцовай улады. У бліжэйшы час мы зможам не толькі пазнаёміцца з маладзёжнымі ініцыятывамі, а і паспрабаваць увасобіць іх у жыццё. У гэтым і заключаецца сутнасць адкрытага дыялогу: ініцыятыва нараджае прапанову.

Перад Палацам лёгкай атлетыкі ўдзельнікі форуму з усіх рэгіёнаў вобласці і Гомеля высадзілі алею з туй. На пасаджаных дрэўцах замацавалі стужкі з пажаданнямі міру і росквіту краіне.

Непадалёк навучэнцы з Акадэміі паркура дэманстравалі сваё майстэрства, аматары брэйк-данса здзіўлялі гасцей здольнасцямі, выступленні ж музыкантаў былі зусім не фонам мерапрыемства, а цудоўным міні-канцэртам. Не давалі сумаваць удзельнікам форуму і раставыя лялькі – пара рысяў ХК “Гомель” – маладзёжны і спартыўны сімвал горада.

Праграма форуму ўключала як сучасныя маладзёжныя кірункі, так і самабытныя беларускія традыцыі. Непасрэдна ў самім Палацы разгарнулі работу інтэрактыўныя зоны, дзе былі прадстаўлены дасягненні маладых і мэтанакіраваных жыхароў рэгіёну.
Адна з найбуйнейшых – зона студэнцкіх атрадаў. Стыльна аформленая, яна прыцягвала ўвагу ўдзельнікаў форуму, запрашаючы гасцей перажыць атмасферу працоўных будняў студатрадаў. Праз гульню актывісты-студатрадаўцы прэзентавалі сваю дзейнасць. Дапамагалі адчуць і спазнаць усе асаблівасці жыцця студэнцкіх атрадаў такія гульні як “Збяры студатрадаўца”, “Адчуй сябе байцом студэнцкага атрада” і іншыя.
Пасланне краіне, лідарам БРСМ можна было пакінуць на імправізаваным дрэве пажаданняў, чым удзельнікі з дэлегацыі нашага раёна не прамінулі скарыстацца.
Памятны фотаздымак можна было зрабіць на фоне некалькіх фотазон “Беларусь – гэта мы”. Між іншым, менавіта гэтай тэме была падпарадкавана ўся канцэпцыя мерапрыемства. Актывісты БРСМ раздавалі ўдзельнікам форуму сувеніры з нацыянальнай сімволікай. Жадаючыя пад наглядам майстроў рабілі асабісты абярэг – ляльку-мотанку. А вось аматарам сучаснага мастацтва прапанавалі міні-курс па бодзі-арце і пляценні кос. Паралельна прахо-дзіла выстава фотапраектаў маладзёжнага саюза. І гэта нават не ўсе актыўнасці, якімі быў насычаны маладзёжны форум.
Яркім працягам работы форуму стала двухгадзінная канцэртная праграма, у час якой на сцэну падымаліся не толькі артысты, але і актывісты маладзёжнага руху. У сваіх выступленнях апошнія дзяліліся ўласнымі жыццёвымі гісторыямі, выказвалі свае адносіны да падзей, што адбываюцца ў краіне, выражаючы надзею на ўсталяванне міру і згоды ў грамадстве.
Прывітальны адрас Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі моладзі Гомельскай вобласці агучыў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрый Варанюк. Лідар краіны пажадаў моладзі Гомельшчыны руху наперад, захавання і прымнажэння дасягненняў папярэдніх пакаленняў. “Упэўнены, што вы шчыра любіце і шануеце нашу краіну, усе вашы намаганні накіраваны на стварэнне і развіццё. Так, Беларусь – гэта мы і за намі будучыня!” – адзначыў Прэзідэнт.
Старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей накіраваў відэазварот удзельнікам форуму. Ён вітаў маладых, таленавітых і смелых, годных прадаўжальнікаў справы бацькоў і дзядоў. “Нам, прадстаўнікам старэйшага пакалення, хочацца цвёрдай глебы пад нагамі, упэўненасці ў заўтрашнім дні, стабільнасці і размеранасці. Моладзь любіць эксперыментаваць, з лёгкасцю асвойвае новыя тэхналогіі. Дзякуючы вам нам удаецца захоўваць баланс традыцый, гістарычнай праўды, дамагацца сацыяльнай справядлівасці і асвойваць перадавыя тэхналогіі. Але нельга пабудаваць новае на руінах старога. Рэвалюцыі нікому нічога добрага не прынеслі. Узяць лепшае ў мінулага і ісці наперад – у гэтым разумнае развіццё і гармонія жыцця”, – падкрэсліў ён. Губернатар даў наказ маладым людзям працягваць традыцыі дзядоў і прадзедаў, слухаць сваё сэрца, верыць сваім вачам і не паддавацца на хітрыкі звонку.
У гэты дзень у Гомель таксама прыбылі ўдзельнікі рэспубліканскага аўтапрабегу “За адзіную Беларусь!”. На плошчы імя Леніна каля 60-метровага флагштока яны праспявалі гімн Беларусі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о