Дырэктар Петрыкаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Аляксандр Браім стаў прадстаўніком Петрыкаўшчыны ў абласным маладзёжным савеце, створаным пры абласным Савеце дэпутатаў.

Маладзёжны савет у дзеянніДзейнасць маладзёжнага аб’яднання накіравана на супрацоўніцтва органаў улады з моладдзю, прыцягненне яе да прыняцця рашэнняў, больш грунтоўнага вывучэння пытанняў, якія сёння хвалююць маладых людзей. А калі нехта мае цікавыя задумы і ідэі – дапамагчы ў іх рэалізацыі.
На абласным пасяджэнні маладзёжнага савета былі створаны камісіі па розных напрамках – экалагічным, ідэалагічным, ахове здароўя і гэтак далей. Аляксандр Браім быў абраны старшынёй камісіі па прапагандзе здаровага ладу жыцця і развіццю фізічнай культуры і спорту.
– Членамі абласнога маладзёжнага савета сталі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Гомельшчыны і самога абласнога цэнтра, – расказаў Аляксандр Іванавіч. – На пачатковым этапе нашай дзейнасці камісіі фарміраваліся па спецыфіцы прафесій кожнага члена. Надалей магчымы змяненні ў складзе камісій, што дазволіць актывістам ад рэгіёнаў унесці свае прапановы па ўсіх напрамках дзейнасці. У камісіях будуць распрацаваны прапановы, з якімі мы выйдзем на абласны Савет дэпутатаў і абласны выканаўчы камітэт.
23 ліпеня Аляксандр Браім стаў удзельнікам першага рабочага мерапрыемства ўзначаленай ім камісіі, якое адбылося ў галоўным упраўленні спорту і турызму аблвыканкама. У час разгляду паднятых там пытанняў упор быў зроблены менавіта на маладзёжны накірунак.

Сёння ў склад раённага маладзёжнага савета ўвайшлі 6 прадстаўнікоў розных галін гаспадарання Петрыкаўшчыны. Аляксандр Браім пазначыў, што ў хуткім часе склад савета будзе пашыраны. Гэта неабходна для больш поўнага ахопу арганізацый і структур раёна, высвятлення праблемных сітуацый там, ахопу моладзі дзейнасцю гэтай маладзёжнай суполкі. Будзе распрацавана палажэнне, савет будзе структураваны ў камісіі. Мяркуецца ўдзел прадстаўнікоў маладзёжнага савета ў сесіях раённага Савета дэпутатаў, дзе яны будуць мець магчымасць уносіць свае прапановы, наладзіць максімальнае супрацоўніцтва. А таксама плануецца правядзенне сумесных прыёмаў грамадзян. Магчыма, будуць арганізаваны свае маладзёжныя грамадскія прыёмныя, каб дасканала вывучыць запыты і патрэбы нашай моладзі.

– У час нефармальных зносін з прадстаўнікамі іншых раёнаў пасля пасяджэння абласнога маладзёжнага савета стала зразумела, што праблемы і пажаданні ў нашай моладзі агульныя, незалежна ад тэрытарыяльнай прыналежнасці, – акрэслівае блізкія перспектывы Аляксандр Браім. – Гэта акалічнасць дапаможа нам агульнымі сіламі знайсці шляхі іх вырашэння і зрабіць работу савета выніковай і апраўданай.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о