Макарычы будуць павялічвацца
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт выносіць на грамадскае меркаванне горадабудаўнічы праект “Дэтальны план квартала забудовы ў н.п. Макарычы Петрыкаўскага раёна”.
Згодна з планам тэрыторыя, адведзеная пад забудову знаходзіцца ў паўночнай частцы н.п. Макарычы, якая уключаецца ў рысу горада на І этапе (2020 год). Плошча забудовы – 7 гектараў.
На І этапе плануецца будаўніцтва 63 аднакватэрных жылых дамоў сядзібнага тыпу, інжынерных сетак, вуліц і дарог. Прадугледжваецца фарміраванне інжынерна-транспартнай інфраструктуры, якая забяспечвае камфортнасць жыццядзейнасці насельніцтва квартала сядзібнай забудовы: электразабеспячэнне, водазабеспячэнне, водаадвядзенне, газазабеспячэнне.

Макарычы будуць павялічваццаМакарычы будуць павялічвацца
Больш падрабязна з гэтым пытаннем можна пазнаёміцца на сайце райвыканкама: petrikov.gomel-region.by у вокладцы “Грамадскае абмеркаванне”.
Пісьмовыя, вусныя заўвагі і прапановы накіроўвайце да 12 студзеня 2019 года на адрас камісіі па грамадскім абмеркаванні, старшынёй якой з’яўляецца намеснік старшыні райвыканкама Васіль Мікалаевіч Беразоўскі, па тэлефонах: 5-22-47, 8029-360-51-24, або па адрасе: г. Петрыкаў, вул. Гагарына, 17, будынак райвыканкама.
Электронны адрас райвыканкама: office@petrikov.gov.by.

Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о