Лістапад і снежань мінулага года прайшлі пад знакам юбілейнага ХХ зімовага раённага першынства па міні-футболе, прысвечанага памяці першага Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рыжанкова.
Дзясятка каманд сталі ўдзельнікамі спаборніцтваў на гэты раз: ФК “Курыцічы”, ДЮСШ “Петрыкаў”, АДА “Петрыкаў”, “Прыпяць”, ФСК “Ураджай”, “Дынама-Юніт”, КСУП “Капаткевічы”, УП “Палессе-Аграінвест”, ФК “Грабаў” і “Лучар”.
Па выніках спаборніцтваў, якія праходзілі па кругавой сістэме, у фінале першынства былі прадстаўлены 4 каманды: “Лучар”, ДЮСШ “Петрыкаў”, УП “Палессе-Аграінвест” і КСУП “Капаткевічы”. У фінале каманды УП “Палессе-Аграінвест” і ДЮСШ згулялі ўнічыю паміж сабой, але кожная пацярпела паражэнне ў дзвюх гульнях.
Каманда КСУП “Капаткевічы” атрымала перамогу ў дзвюх гульнях і саступілі камандзе “Лучар”. У сваю чаргу “Лучар” яшчэ раз пацвердзіў свой статус чэмпіёна, атрымаўшы тры перамогі над камандамі-сапернікамі – заняў ганаровае першае месца і быў узнагароджаны кубкам і дыпломам. Другое месца заняла каманда КСУП “Капаткевічы”. Трэцяе – УП “Палессе-Аграінвест”, таму што ў розніцы забітых і прапушчаных мячоў абышла каманду ДЮСШ “Петрыкаў”.
Каманды-прызёры ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў. А футбалісты, чые каманды занялі прызавыя месцы, атрымалі памятныя медалі.
Лепшымі ігракамі першынства прызнаны Павел Семянчук з каманды “Лучар” – “Лепшы варатар”, Аляксандр Камыш з КСУП “Капаткевічы” – “Лепшы абаронца”, Мікалай Загвоздзін з УП “Палессе-Аграінвест” – “Лепшы нападаючы” і Міхаіл Мамантаў з каманды ДЮСШ “Петрыкаў” – “Лепшы бамбардзір”. Ім уручаны дыпломы і грашовыя прэміі.
ФСК “Ураджай” удзячны камандам, судзейскай калегіі і балельшчыкам за актыўны ўдзел у юбілейным першынстве раёна па міні-футболе.

Міні-футбол назваў чэмпіёнаў Міні-футбол назваў чэмпіёнаў Міні-футбол назваў чэмпіёнаў Міні-футбол назваў чэмпіёнаў Міні-футбол назваў чэмпіёнаў

Наталля ДВОРАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о