Спаборніцтвы па лыжных гонках “Петрыкаўская лыжня 2018” прайшлі ў мінулую суботу ў лесапаркавай зоне “Гарыцы”.  Зімовае свята доўгачаканага снегу складалася са спаборніцтваў па лыжных гонках, якія штогод праводзяцца ў рамках раённай круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна, і адкрытых раённых спаборніцтваў “Вялікія навагоднія гонкі”.

Урачыстасць адкрыцця спаборніцтваў пачала словамі прывітання начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Сенька.

У сувязі з тым, што на “Вялікія навагоднія гонкі” сабраліся  навучэнцы ўстаноў адукацыі горада і раёна, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, Дзяды Марозы і Снягуркі ўстаноў адукацыі,  а таксама жыхары і госці нашага раёна, на свята прыбыў і галоўны спартыўны Дзед Мароз раёна, ролю якога выканаў ветэран  спорту Аляксей Каюкала.

Мінулі некалькі гадзін забегаў на лыжах і вызначыліся пераможцы спаборніцтваў у розных узроставых групах. Сярод 6-10-гадовых імі сталі Інга Мажар і Станіслаў Герасіменка (І месца), Яна Кісялёва, Аляксей Шпак і Дзмітрый Цырыбка (ІІ месца), Карына Максімава і Арцём Дарафееў (ІІІ месца).

Ва ўзроставай катэгорыі 11-13 гадоў прызёрамі названы Настасся Буднік і Сяргей Аксенік, Інга Мажар і Мікіта Кузюр, Дзіяна Талецкая і Даніла Рымоўскі.

Сярод 14-17-гадовых пераможцамі выйшлі: Валянціна Штыкава і Аляксандр Багамазаў, Кацярына Панцюк і Багдан Шарамет, Кацярына Рычкова і Уладзіслаў Нікель.

У намінацыі “18 +” прызёрамі сталі Юлія Шляга і Мікалай Чарнобылец, Вікторыя Альховік і Аляксандр Багамазаў, Яўгенія Бобрус, Уладзіслаў  Багамазаў і Багдан Шарамет.

У эстафеце Дзядоў Марозаў і Снягурак прынялі ўдзел больш 40 спартсменаў-аматараў з устаноў адукацыі раёна. І месца заваявала каманда сярэдняй школы № 2, ІІ – Макарыцкага сада-школы, ІІІ – зборная бабуніцкіх дзіцячага сада і школы.

Зімовае свята дапоўнілі атракцыёны: кіданне  “Алімпійскіх кольцаў” і дартс.

Конкурс “Самыя хуткія санкі” быў  сямейным – адзін з бацькоў  і дзіця ў санках. Прызёрамі ў ім сталі сем’і Баранавых, Аляксандравых і Міцуры.

У спаборніцтвах па лыжных гонках XIV раённай спартакіяды прынялі ўдзел 8 каманд. І каманднае месца дасталося камандзе КСУП “Капаткевічы”, ІІ – РАНС, ІІІ Нацыянальнага парка  “Прыпяцкі”.

У асабістым заліку І месца заваявалі Вікторыя Ермакова і Мікалай Чарнобылец (КСУП “Капаткевічы”) , ІІ месца – Юлія Шляга (КСУП “Капаткевічы”) і Уладзіслаў Грэська (“Петрыкаўскі РАНС”), ІІІ месца – Вольга Жогаль (КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”) і Сяргей Корж (Нацпарк “Прыпяцкі”).

Усім пераможцам і прызёрам  лыжных гонак і атракцыёнаў галоўны Дзед Мароз уручыў каштоўныя падарункі і прызы ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Наталля ДВОРАК,

ФСК “Ураджай”.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

IMG_7037 IMG_7056 IMG_7073 IMG_7137 IMG_7174 IMG_7208 IMG_7225 IMG_7268 IMG_7300 IMG_7601

0e68c339a9624480ca95cb6141aac7a6 645b015e931a1188f08991bb75f10793 e8b54698f5861f51f8b80ec7e5fffe02 f7c2fbd7996104c1b0585a8c84d21291 image (2) image Каманда РАНС лыжы

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о