img_5357

У мінулую нядзелю  ў лесапаркавай зоне адпачынку “Гарыцы” бліз Петрыкава адбылося спартыўнае свята “Вялікія навагоднія гонкі”, арганізаванае аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Праграма свята аб’ядноўвала спаборніцтвы па лыжных гонках сярод дзяцей і дарослых, шматлікія конкурсы. Своеасаблівай жа фішкай спартыўнага дня стала лыжная эстафета Дзядоў Марозаў і Снягурак.

Як звычайна гэта бывае ў навагоднія святы, галоўны Дзед Мароз са Снягуркай нумар 1 павіншавалі прысутных і пажадалі ім энергічнага спаборніцтва, бо ў гэткі мароз толькі рух ды гарачая гарбата маглі выратаваць ад марозных апёкаў. Дзякуй Богу, абышлося без траўмаў,  хіба што толькі хтосьці з Дзядоў Марозаў, відаць, з цёплых мясцін, вымушаны быў грэцца ля вогнішча – мароз пашчыпаў-такі за шчокі. Але аганёк, чаёк ды піражкі, прывезеныя райспажыўтаварыствам, хутка прыводзілі іх у спраўны (для старту) стан.

Пасля лыжных забегаў адбыліся ўзнагароджванні. Прызы атрымалі пераможцы і прызёры гонак, а таксама лепшыя ў конкурснай праграме – у конкурсах па кіданні кольцаў і мячыкаў, дартсе. Дзве сямейныя пары не збаяліся прыняць удзел у забегах з санкамі і таксама атрымалі прызы.

 Фінальны забег чакаўся з асаблівым інтарэсам, бо вельмі ж цікава было зірнуць, як у сваіх кажухах будуць аперыраваць лыжамі Дзяды Марозы і Снягуркі. Трэба сказаць, што ў цэлым няблага, амаль што не падалі і свае кіламетры прабеглі досыць спрытна. Хутчэйшымі ў эстафеце апынуліся казачныя пары з Бабуніцкай СШ, РАНС і СШ №2. Дзяды Марозы і Снягуркі з гэтых устаноў і атрымалі прызы.

П. ВАЛОДЗІН.

Фота аўтара.

dlya-oo-5 dlya-oo-4 dlya-oo-3 dlya-oo-2 dlya-oo-1 img_5669 img_5665 img_5661 img_5660 img_5539 img_5547 img_5560 img_5583 img_5606 img_5613 img_5617 img_5623 img_5646 img_5514 img_5502 img_5501 img_5494 img_5467 img_5459 img_5455 img_5411 dlya-oo-6 img_5335 img_5367 img_5375

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о