Летась на Петрыкаўшчыне адбыліся 33 пажары, на якіх загінулі тры чалавекі. З іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём адбыліся 12 пажараў.

Некаторыя разважаюць – гэта толькі версія, для кагосьці гэта голыя лічбы статыстыкі. Кожны лічыць, што ў яго доме нічога падобнага не здарыцца.
Агонь са старажытных часоў быў крыніцай цяпла, але ён можа адпомсціць нам за нашу неахайнасць і незахаванне бяспекі. Калі людзі грэбуюць правіламі бяспекі, вогненны жартаўнік іграе злы жарт.

Летась на Петрыкаўшчыне адбыліся 33 пажары

Так, ноччу 12 лютага ў суседнім Калінкавіцкім раёне адбыўся пажар у домаўладанні пенсіянераў. Гаспадары характарызуюцца станоўча. Да прыбыцця выратавальнікаў гаспадар прачнуўся ад гукаў апавяшчальніка і разбудзіў жонку. Пакінуўшы дом, мужчына заўважыў, што жонка з дому не выйшла. З-за задымлення ўвайсці назад у дом ён не змог. Выратавальнікі знайшлі жанчыну на падлозе ў пакоі, яна засталася жывая. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў маёмасць. Разглядаемая версія пажара – парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прыстасаванняў.

МНС нагадвае: захаванне правіл пажарнай бяспекі, а таксама ўстаноўка АПА дапамогуць прадухіліць трагедыю.

Валянціна АНІСКАВЕЦ, РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о