Лета – час дзіцячых усмешак

Летнія канікулы ў самым разгары! Добрае надвор’е, адсутнасць урокаў і шмат вольнага часу дазваляюць кожнаму дзіцяці адчуць радасць бесклапотнага і шчаслівага дзяцінства. Тым часам дзецям неабходна рэалізаваць сваю рухальную актыўнасць, якая назапашваецца ў час навучальнага года. Адпачынак павінен быць актыўным, творчым, пазнавальным і, вядома ж, цікавым. Гэтую праблему работнікі нашай ўстановы культуры вырашаюць сумесна са школай і сельскай бібліятэкай. Пры планаванні работы на летні перыяд для непаўналетніх прадугледжаны розыя формы работы. Гэта віктарыны, спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, конкурсы, інфармацыйныя гадзіны і дыскатэкі.
Праведзеныя мерапрыемствы даюць магчымасць далучыць непаўналетніх да культурных, духоўных і спартыўных традыцый нашай краіны, але, што не менш важна – адарваць моладзь ад гаджэтаў і камп’ютараў. Адпачынак на свежым паветры разам са сваімі сябрамі дае магчымасць наведвальнікам зарадзіцца энергіяй, адчуць радасць зносін.

Надзея ЧАШАНОК,
загадчык філіяла “Колкаўскі СДК”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о