Крыху больш за месяц таму распачаўся новы навучальны год. Магчыма, для некаторых грама-дзян гэта можа стаць падставай для ўласнага навучання. Умоўна кажучы, чаму б, разам з дзецьмі, не сесці за кнігі бацькам дзеля атрымання новых ведаў і засваення пэўных навыкаў?

Пра тое, як атрымаць новую кваліфікацыю, што можа істотна дапамагчы ў жыцці як моладзі, так і сталым людзям, мы пагутарылі са старшынёй райарганізацыйнай структуры Добраахвотнага таварыства садзеяння арміі, авіяцыі і флоту Аляксандрам Рудзько.

– Самы папулярны напрамак нашай дзейнасці – падрыхтоўка і перападрыхтоўка вадзіцеляў транспартных сродкаў розных катэгорый. За доўгія гады працы мы сабралі лепшы вопыт і ўвесь час намагаемся зрабіць навучанне нашых курсантаў найбольш эфектыўным і камфортным. Аднавіўся аўтадром, аўтапарк папаўняецца новымі транспартнымі сродкамі. Але лепшая рэклама – паказчыкі нашых выхаванцаў на іспытах ДАІ: 86,5 % курсантаў здаюць экзамен з першай спробы, – заўважыў Аляксандр Мікалаевіч.
Зразумела, прычыны, па якіх людзі прыходзяць за навучаннем у райструктуру ДТСААФ розныя: юнакі і дзяўчаты, што яшчэ навучаюцца ва агульнаадукацыйных установах, маюць мэту стаць ва-дзіцелям не адкладваючы, як кажуць, справу на потым і адчуваць сябе ў паўналетнім жыцці больш самастойна. Яно і не дзіва – атрымаць правы кіравання ў сучасным грамадстве становіцца такой жа нормай, як авалодаць камп’ютарам.

Людзі больш сталага ўзросту “перавучваюцца” з катэгорый “В” на “С”, з “С” на “СЕ” ці “D”. Заняткі праводзяцца ў вечаровы час з 18 да 21 гадзін, каб курсанты не адрываліся ад працы. Ну а пра запатрабаванасць вадзіцеляў гэтых катэгорый нават і казаць не варта: рынак працы поўніцца прапановамі.

Навучыцца кіраваць аўтамабілям прыходзяць у ДТСААФ і людзі пенсійнага ўзросту. Самаму сталаму курсанту Петрыкаўскай райструктуры было каля 70-ці гадоў. Жанчына хіба не ўсё жыццё жадала стаць вадзіцелем, але вольны час з’явіўся толькі на заслужаным адпачынку.

– Зразумела, наша райструктура не стаіць на месцы. З гэтага года мы ажыццяўляем перападрыхтоўку вадзіцеляў на катэгорыю “А”. Таму, калі нехта марыў атрымаць правы кіравання матацыклам – міласці просім, – адзначыў Аляксандр Рудзько.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о