Днямі ў актавай зале Райспажыўтаварыства адбыўся брыфіг на тэму “Папярэджанне і ліквідацыя пажараў у экасістэмах”. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі РАНС, РАУС, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, землеўпарадкавальнай службы, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” і РайЦГіЭ. Нагадаем, 13 чэрвеня на тэррыторыі раёна ўведзена забарона на наведванне лясоў. У гэтай сувязі з паведамленнем выступіў супрацоўнік Лясгаса, які паведаміў, што парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, згодна артыкулу 15.29 Адміністратыўнага кодэкса, можа карацца штрафам да 50 базавых велічынь. На сённешні дзень працаўнікамі лясной гаспадаркі складзена 40 адміністратыўных пратаколаў, 15 з якіх тычацца пажарнай бяспекі.
Зараз лясгас праводзіць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку пажарнай бяспекі. Яшчэ да пачатку пажаранебяспечнага перыяду ва ўсіх 15 лясніцтвах былі сфарміраваны падраздзяленні лясной аховы, якія ажыццяўляюць падворныя абыходы, вядуць тлумачальную работу і набіраюць дабраахвотную пажарную дружыну. У небяспечных сітуацыях працаўнікі лесагаспадарчай галіны прыцягваюць добраахвотнікаў да ліквідацыі пажараў. Акрамя гэтага сярод насельніцтва распаўсюджваюцца лістоўкі, арганізоўваюцца бяседы з працоўнымі калектывамі, якіх адбылося ўжо 27.

Лепш папярэдзіць, чым ліквідаваць
На жаль, не абыйшлося без пажараў, якіх на тэрыторыі раёна сёлета адбылося шэсць, два з якіх – буйныя. Так у Лучыцкім лясніцтве адбылося ўзгаранне плошчай 13,5 гектараў, а ў Міхедавіцкім – 22,4 гектары. У адносінах здарэнняў вядуцца расследаванні.
Прафілактычная работа праводзіцца і з боку міліцыі. Вялікая ўвага надаецца тлумачальным бяседам у школах. Акрамя гэтага, супрацоўнікі РАУС ажыццяўляюць падворныя абыходы. У прыватнасці, за смену ўдаецца абыйсці да 20 чалавек. Адпаведныя сустрэчы адбываюцца крамах, клубах і іншых аб’ектах масавага наведвання насельніцтва.
Спецыяліст землеўпарадкавальнай службы райвыканкама паведаміў, што па стане на 13 чэрвеня службай было выдадзена 529 прадпісанняў і складзена 38 пратаколаў, звязаных з парушэннем заканадаўства зямельнага карыстання. Пэўная частка парушэнняў звязана з неахайнасцю гаспадароў, іх бяздзейнасцю, у выніку чаго на падворку складваецца небяспечная санітарная і пажарнай абстаноўка.
Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о